Вёска Кіявец, Валожынскага раёна, знаходзіцца ў 60 кіламетрах ад Мінску. Асноўная і самая галоўная славутасць - Траецкая царква. Храм узвялі ў 1919 годзе, царква - узор драўлянага дойлідства 20 стагоддзя.

Перад уваходам устаноўлены памятны камень з іконай Дзевы Марыі.

Кіявец невялікая вёска аб якой не так і шмат інфармацыі. Вядома, што ў гэтых краях быў свой сядзібны комплекс, які не захаваўся. Таксама на месцы Траецкай царквы раней знаходзіўся іншы храм, пабудаваны ў 18 стагоддзі.

З супрацьлеглага боку захавалася брама, якая, верагодна, старэйшая за саму царкву.

кіевец царква

Ніжэй адзначана размяшчэнне Траецкай царквы на мапе:

Недалёка ад пасялення Кіявец ёсць яшчэ некалькі годных славутасцяў: капліца-пахавальня ў Пральніках и капліца ў Падневічах. Калі будзеце ў гэтых краях - абавязкова зазірніце.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары