Аграгарадок Сноў – унікальнае месца з вялізным турыстычным патэнцыялам. Тут ёсць палац у архітэктуры класіцызму, старадаўняя сядзіба, касцёл и царкву. Але і на гэтым цікавыя аб'екты не заканчваюцца. У Снове захаваліся польскія казармы, якія пабудавалі ў 30-ых гадах, 20 стагоддзя.

Закінутыя казармы ў Снове

Апошні прадстаўнік роду Рдултоўскіх прадаў маёнтак польскаму Корпусу памежнай аховы. 1925 годзе. Палякі адрэстаўравалі палац, які значна пацярпеў падчас Першай сусветнай вайны. У яго сценах размясцілася адміністрацыя, афіцэрскае жытло і нават казіно. Аднак пляцаў відавочна бракавала.

Закінутыя казармы ў Снове

Так бліжэй да 1928 года пачалося будаўніцтва казармаў (частка будынка ў форме літары "Г"). Да 1937 года дабудаваны і ваенны лячэбны корпус (больш высокая частка).

Польскія жаўнерні аграгарадок Сноў

Што паглядзець у аграгарадку Сноў

Пасля заканчэння ВАВ, сядзібу і казармы занялі ўжо савецкія вайскоўцы. Прызначэнні будынкаў яны не мянялі. Як і раней у Снове функцыянаваў ваенны шпіталь.

Польскія казармы Сноў

Пасля 2014 года карпусы перасталі выкарыстоўваць, вывезлі ўсё каштоўнае, а пабудову закансервавалі. Пачынаючы з 2015 года было некалькі спробаў прадаць спадчыну Рдултоўскіх. Апошні аўкцыён адбыўся ў 2021 годзе, улетку. Па інфармацыі з адкрытых крыніц - паспяхова.

Закінутыя казармы ў аграгарадку Сноў

На здзіўленне стан гэтага аб'екта больш за здавальняюча. Яго нават складана назваць закідкай. Відаць што былыя польскія казармы ў Снове дагледжаны і ахоўваюцца ад вандалаў.

Закінутая бальніца

Закінутая бальніца аграгарадок Сноў

Закінутыя месцы Беларусі

Закінутая бальніца ў вёсцы Сноў

Польскія казармы ў Снове

Польскія казармы ў аграгарадку Сноў

Цікавыя мясціны Беларусі

Кашары і ваенны шпіталь знаходзяцца адразу за палацам Рдултоўскіх. Зручней за ўсё прыпаркавацца каля дома па вуліцы Нясвіжская 2 і прайсціся пешшу.

Што яшчэ паглядзець у гэтым рэгіёне? Недалёка ёсць цікавая вёска Вялікая Ліпа. У ёй захавалася ўнікальная брама-стайня Абуховічаў.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары