У горадзе Клецк ёсць незвычайная славутасць - казармы (кашары) пачатку 20 стагоддзі. Будынкі ўтвараюць комплекс, які раней з'яўляўся корпусам Аховы Памежжа. Што за мяжа такая? Паміж Савецкім саюзам і Польшчай, якая вызначана пасля 1918 года. Як вядома, Клецк з 1921 года знаходзіўся ў складзе Польшчы, а сёння можна ўбачыць тры будынкі, якія захаваліся з тых часоў.

Левы корпус

Кашары ў Клецку

Пабудова чымсьці нагадвае ўязную браму, але гэта не так. Верагодна, у нейкі момант корпус перарабілі, а жылую частку знеслі.

Кашары Клецк

Узбоч яшчэ можна разгледзець сляды прымыкання будынка, нават ацалелі аўтэнтычныя дзверы.

Цікавыя месцы ў Клецку

Казарма ў горадзе Клецк

Кашары ў горадзе Клецк выкананы з рысамі архітэктурнага стылю мадэрн. Для будаўніцтва выкарыстоўвалі бутавы камень, цэглу і дрэва.

Славутасці Клецка казармы

Кашары ў Клецку старое фота
Так выглядаў Левы корпус у 1925 годзе (фасад).

Правы корпус

Кашары будаваліся з 1924 - па 1925 гады і доўгі час выкарыстоўваліся па прамым прызначэнні - тут размяшчаліся салдаты 9 батальёна Клецкага КАП. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны будынак перапрафілявалі пад звычайнае жыллё і адміністрацыю.

Былыя казармы ў Клецку

Кашары ў Клецку старое фота
Правы корпус на фінальным этапе будаўніцтва ў 1925 годзе (фасад)

Клецк казармы

Казарма цэнтральная

Па форме цэнтральная пабудова значна адрозніваецца ад двух суседніх, першапачаткова тут размяшчаўся штаб камандавання. Нажаль, старых здымкаў не знайшоў.

Цэнтральная казарма Клецк

Будынак двухпавярховы з высокім драўляным мансардным паверхам. Не так даўно гэты корпус рэканструяваны і зараз выкарыстоўваецца пад патрэбы Клецкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Казарма цэнтральная клецк

Кашары ў Клецку можна знайсці на ўездзе ў горад з боку трасы Р12 , якая вядзе на Нясвіж. З'язджайце на вуліцу Казарменная, паварот перад Пакроўскім храмам.

Што яшчэ паглядзець у горадзе Клецк? Абавязкова адпраўляйцеся ў гістарычны цэнтр. Там знаходзіцца закінутая ешыва “Эц Хаім” і Васкрасенская царква. Як звычайна больш славутасцяў Беларусі на мапе.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары