На ўскраіне Косава знаходзіцца каталіцкая капліца 1859 гады пабудовы. Уязджаючы ў горад вы абавязкова будзеце праязджаць гэтую славутасць. Каменны помнік архітэктуры выкананы ў рэтраспектыўна-гатычным стылі.
Капліца пабудавана ў выглядзе прамавугольніка з невялікімі вежкамі па вуглах. Незвычайным у архітэктуры збудавання з'яўляецца той факт, што ў яе сценах знаходзяцца старажытныя надмагіллі.
На некаторых плітах цудоўна захаваліся надпісы на польскай мове.
У самім горадзе Косава будзе цікава зазірнуць у Траецкі касцёл, дзе калісьці быў ахрышчаны Тадэвуш Касцюшка. Не забывайце і пра галоўную славутасць - Косаўскі замак Пуслоўскіх.
Знайсці капліцу можна на скрыжаванні галоўнай вуліцы Леніна і трасы Р-44, на старажытных каталіцкіх могілках.
Недалёка ад Косава варта наведаць Ружанскі палац Сапегаў.
У самім Косава яшчэ ёсць 2 невялікія цэрквы, могуць быць таксама камусьці цікавыя.