Ула – гэта даволі старажытнае мястэчка, якое ўваходзіла ў склад Полацкага княства і вядомае ў летапісе з 14 стагоддзя. Сённяшняя Ула – гэта ўжо аграгарадок у Бешанковіцкім раёне, а са славутасцяў тут можна вылучыць праваслаўны храм і Траецкі касцёл, пра які раскажу крыху падрабязней.

Касцёлы Беларусі Ула

Першы драўляны касцёл на гэтым месцы быў пабудаваны яшчэ ў 1699 годзе. Што цікава, да будаўніцтва храма, тут стаяў сапраўдны замак.

Ула Беларусь
здымак гадзін будаўніцтва храма, прыкладна 1864 год. аўтар – М. Кусьцінскі, крыніца: Vilnia University Library

Будаўніцтва мураванага касцёла пачалі ў 1853 годзе і з вялікімі цяжкасцямі скончылі праз 11 гадоў.

Касцёл Ула Беларусь

Па выніку гэтых работ атрымаўся цікавы помнік класічнай архітэктуры з сіметрычнымі двух'яруснымі вежамі, скатным дахам і трохкутным франтонам. Менавіта такі храм можна ўбачыць на карціне легендарнага вандроўніка Напалеона Орды.

Касцёл у Уле Напалеон Арды
малюнак Напалеона Орды да 1866 года

Траецкі касцёл ва Уле зачынілі ў 1935 годзе. Будынак забралі ў каталіцкай абшчыны і сталі выкарыстоўваць як склад для сельскагаспадарчай прадукцыі.

Траецкі касцёл Ула

У час Другой сусветнай вайны касцёл пацярпеў, але не быў разбураны. Ужо пасля заканчэння вайны будынак перабудавалі пад клуб, тады ж знеслі вежы.

Дамініканскі касцёл Ула

З 60-ых касцёл стаяў напаўзакінутым і не выкарыстоўваўся. Аднаўленнем храма заняліся толькі ў 1999 годзе.

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы Ула.

Касцёл у Уле

Касцёл знаходзіцца ў самым канцы вуліцы Ленінская, ніжэй кропка з пазнакай на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую з'ездзіць таксама ў Бешанковічы ці паглядзець на руіны храма ў вёсцы Губіна.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары