Цікаўны прыклад драўлянай архітэктуры Беларусі размяшчаецца ў маляўнічай вёсцы Лоск - гэта касцёл Сэрца Ісуса, які сёння на жаль стаіць напаўзакінутым.

Старадаўні касцёл у Лоску.

Храм пабудаваны з бруса ў першай палове 20 стагоддзі, па ўсёй бачнасці на тым самым месцы дзе некалі ўжо стаяў касцёл-папярэднік, разабраны ў 1874 годзе.

Касцёл у Лоску старое фота
касцёл за ваенным часам, старая паштоўка, здымак з be-tarask.wikipedia

З датай будаўніцтва ёсць блытаніна, большасць крыніц называюць 1930 - годам завяршэння работ.

Драўляная архітэктура Беларусі

Аднак ёсць усе падставы меркаваць, што касцёл пабудавалі раней, бо як мінімум адзін стары здымак датуецца 1924 годам.

Старыя фота Беларусі
Фота прыкладна 1924 года, з сайта Глобус Беларусі

Будавалі храм у перыяд, калі Лоск быў у складзе міжваеннай Польшчы, аднак прыход дзейнічаў нейкі час і ў пасляваенныя гады. Канчаткова касцёл закрылі ў 1959 годзе, а пабудову перапрафілявалі пад сельскагаспадарчыя патрэбы.

Касцёл Найсвяцейшага сэрца Іісуса Лоск.

Часткова архітэктура будынка захавалася ў першапачатковым выглядзе, галоўная змена закранулі фасад - былі знесены дзве вежы.

Драўляны касцёл Лоск

Справа ад касцёла ёсць драўляная хатка, датуецца 1935 годам (захаваўся закладны камень з датай), будаваўся ён як плябанія. Даволі доўга будынак пуставаў, але не так даўно яго выкупілі і крыху прывялі ў норму.

Лоск плябанія

За касцёлам ёсць і некалькі старых магіл, адна з якіх належыць ксяндзу.

Могілкі ў вёсцы Лоск

Далей па вуліцы знаходзіцца царква Святога Георгія, а крыху бліжэй да цэнтра - гарадзішча 14 стагоддзя.

Касцёл у вёсцы Лоск

Калісьці ў Лоску быў і старажытны маёнтак, праўда даехаць да патрэбнага месца зімой дастаткова складана, таму без фота.

Ласкоўскі касцёл фота

Былы касцёл стаіць на галоўнай вуліцы вёскі Лоск, ніжэй кропка з пазнакай на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую з'ездзіць таксама ў Крэва і Валожын.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары