Вёска Нача, знаходзіцца ў Воранаўскім раёне, на самай мяжы з Літвой. Прапускных прыгранічных пунктаў тут няма, таму асноўныя насельнікі - гэта самі жыхары Начы, і вандроўнікі, якія едуць паглядзець на шыкоўны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Аграгарадок Нача

Гісторыя каталіцкай парафіі ў гэтых краях адсылае ў першую палову 16 стагоддзя, калі намеснік радуньскі Януш Касцевіч, разам са сваёй жонкай, праспансіравалі будаўніцтва драўлянага храма. Вядома, той стары касцёл не раз перабудоўваўся і відазмяняўся, а праз 400 гадоў на яго месцы з'явіцца ўжо каменны варыянт.

Касцёлы Беларусі

Сучасны касцёл у Начы пабудавалі ў 1910 годзе, аднак асвечаны ён толькі праз 17 гадоў - 26 красавіка 1927 года.

Касцёл у Начо

Храм унікальны прыклад неагатычнай архітэктуры з элемента неараманскага стылю, магчыма адзін з самых незвычайных касцёлаў Заходняй Беларусі. Адмысловай увагі заслугоўвае фасад з выцягнутым наперад шчытом і вузкім трохкутным франтонам, пад якім размяшчаецца акно-ружа і невялікая статуя Дзевы Марыі.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Нача

Высокія вежы касцёла - сапраўдная візітная картка Начы і арыенцір для ўсіх падарожнікаў (вы іх убачыце за шмат кіламетраў да пад'езда да вёскі).

Касцёл у Начо

Сцены ўпрыгожаны плоскімі контрфорсамі, нішамі ў выглядзе крыжоў, а таксама арачнымі вокнамі, якія пабелены па краях. На невялікіх сакрысціях касцёла ўвагу прыцягваюць цікавыя вежкі-пінаклі, якія адсылаюць па стылі да сярэднявечча.

Незвычайная архітэктура ў Беларусі

Завяршаецца храм сціплай па памерах 5-граннай апсідай.

Неараманскі стыль архітэктуры ў Беларусі

На фота ніжэй можна паглядзець як выглядае касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі ўнутры.

Прыгожыя касцёлы Беларусі - Нача

Каля брамы стаіць вежа-званіца, што незвычайна – яна старэйшая за сам касцёл і па ўсёй бачнасці пабудавана ў другой палове 19 стагоддзя.

Вежа-званіца ў Начэ

На касцельнай тэрыторыі ёсць некалькі цікавых аб'ектаў. Першы - мемарыяльны камень удзельнікам паўстання 1863 года. Менавіта тут, у Начы, Людвік Нарбут сфарміраваў свой паўстанцкі атрад і стаў вайсковым начальнікам Лідскага павета.

Цікавосткі Беларусі

Тут, пад сценамі храма, можна ўбачыць і магілу бацькі Людвіка - Тэадора Нарбута, вядомага гісторыка, археолага і інжынера.

Магіла Станіслаў Баніфацый Юндзіла

Храм у Наче не зачыняўся за савецкім часам і не быў разбураны падчас Другой сусветнай вайны, безумоўна гэтыя фактары паспрыялі захаванню аўтэнтычнай архітэктуры славутасці.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Нача

Ніжэй кропка з адзнакай месца, дзе знаходзіцца касцёл:

Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую таксама заехаць да храма Святога Юрыя ў Осава і дому-крэпасці Нонхартаў у Гайцюнішках.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя