Адна з найстарэйшых славутасцяў гарадскога пасёлка Карма - руіны царквы Святога Мікалая. Гэты аб'ект мае амаль 200 гадоў гісторыі і пабачыў шмат. Лічыцца, што царква пабудавана ў 1832 годзе, аднак цікава - што першапачаткова па ўсёй бачнасці яна была уніяцкай. Затым, праз 4 гады, ужо перададзена ва ўлонне праваслаўнай веры. Ёсць і іншая версія, паводле якой уніяцкі храм так і не быў дабудаваны (перашкодзілі падзеі і наступствы паўстання 30-ых гадоў). Ініцыятарам будаўніцтва царквы ў Карме выступілі мясцовыя шляхцічы Быкоўскія (у Карме можна таксама ўбачыць іх сядзібу).

Рэшткі царквы Святога Мікалая ў Карме

Рэшткі царквы маляўніча размяшчаюцца на ўзгорку, што незвычайна - знайшоў інфармацыю дзе мяркуецца што ўзвышша было насыпана штучна. Навошта? Верагодна, каб храм бачылі здалёк, а гук званоў чуўся нават у аддаленых дамах.

Карма, Гомельская вобласць

На адной са сцен храма віднеецца невялікі мурал, з імаверным абліччам царквы Святога Мікалая ў лепшыя часы. У 1991 годзе ішлі размовы і нават гучалі планы аб рэканструкцыі храма, але ў выніку вырашылі ўзвесці новую царкву на іншым месцы.

Гарадскі пасёлак Карма

У руінах усё яшчэ адгадваюцца рысы архітэктурнага стылю класіцызм. Стойка ўзвышаюцца цагляныя калоны перад уваходам, а тоўстыя сцены мужна супрацьстаяць вандалам і непагадзі.

Рэшткі царквы Святога Мікалая ў Карме

Руіны царквы ў гарадскім пасёлку Карма

Храм закрылі ў ранні савецкі час. Са сцен прыбралі рэлігійную атрыбутыку, хутка знялі звон, а сам будынак перадалі пад патрэбы склада. Потым у сценах царквы арганізавалі Дом Культуры. У пасляваенныя гады пабудову "палепшылі", - дабудавалі збоку аднапавярховы корпус і запусцілі пякарню. Прадпрыемства дзейнічала да 60-ых гадоў, 20 стагоддзя, а пасля моцнага пажару - былую царкву канчаткова закінулі.

Карма рэшткі царквы

Будынак храма не рамантавалі, таму стан моцна пагоршыўся, нягледзячы на ​​гэты факт, у 2000-ых аб'ект унеслі ў спіс помнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Будзем спадзявацца, што гэта дапаможа захаваць гэтую цікавостку гарадскога пасёлка Карма.

Рэшткі царквы ў Карме

Ніжэй кропка з месцам, дзе знаходзяцца руіны:

Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую з'ездзіць у Быхаў паглядзець сінагогу і замак Хадкевічаў-Сапег.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя