Камянец – гэта ўнікальны горад у Брэсцкай вобласці, дзе захаваўся помнік архітэктуры канца 13-га стагоддзя - вежа-данжон. Камянецкая вежа, якую часам памылкова называюць «Белай Вежай», – гэта адна з найстарэйшых славутасцяў Беларусі. Канкурэнцыю ёй можа скласці толькі Барысаглебская царква ў Гродне (канец 12 стагоддзя) і Сафійскі сабор (захаваліся камяні падмурка 11 стагоддзі).
Вежа ў Камянцы адносіцца да Валынскага тыпу веж (гэта значыць абарончыя збудаванні 13-14 стагоддзя). Пра дакладную дату будаўніцтва ходзяць грунтоўныя спрэчкі сярод гісторыкаў, але часта называецца прамежак паміж 1276 і 1288 гадамі.
Камянецкая вежа-данжон будавалася валынскім дойлідам Алексой (Алекса) на левым беразе ракі Лясная. Дарэчы ў цэнтры горада можна ўбачыць помнік гэтаму горадабудаўніку.
Вежа з'явілася з асноўнай мэтай - абарона паўночнай мяжы Галіцкага княства ад вонкавых ворагаў. За сваю доўгую гісторыю бачыла мноства набегаў, змен кіраўнікоў, але змагла ацалець. Найбольшую шкоду ёй нанеслі марадзёры, якія актыўна выбівалі цэглу і спрабавалі разабраць вежу (гэта адносіцца да першай паловы 19 стагоддзя).
Таксама вежа выконвала функцыю крэпасці. На ніжнім ярусе, які выступае своеасаблівай лядоўняй, - захоўвалася правізія. Сярэднія ярусы адводзіліся для салдат, а на верхнім знаходзіўся арсенал.
Галоўная славутасць Камянца выканана ў архітэктуры раманскага стылю з элементамі ранняй готыкі. Вышыня гэтага збудавання ад падставы складае 31 метр пры дыяметры каля 13,5 метраў.
Вонкавае аблічча вежы значна змянілася ў пачатку 20 стагоддзя. У 1903 годзе, пры правядзенні раскопак, былі канчаткова страчаны рэшткі земляных валаў і ўмацаванняў з дрэва. Яны акружалі вежу з трох бакоў ровам, чацвёрты бок закрываўся поймай ракі.
У час рэканструкцыі таго перыяду выкладзены каменны кальцавы вал, які захаваўся і сёння.
Ёсць цікавая тэорыя, чаму вежу часам называюць "Белай вежай". У 1950 годзе прынята даволі дзіўнае рашэнне - пабяліць цагляныя сцены. Вынік атрымаўся мякка кажучы неадназначны, але мясцовыя хутка прызвычаіліся і сталі часта згадваць гэты будынак з прыстаўкай "белая". Як гэта выглядала, паглядзіце на фота ніжэй:
У адрозненне ад многіх іншых помнікаў архітэктуры на тэрыторыі Беларусі, вежа ў Камянцы ў савецкі перыяд была адносна дагледжана. Акрамя вышэйзгаданых работ у пачатку і сярэдзіне 20 стагоддзя, было яшчэ 2 рэканструкцыі: у 70-ыя і 90-ыя.
Сёння ў сценах старажытнага помніка размяшчаецца цікавы музей «Камянецкая вежа». Гэта філіял Брэсцкага краязнаўчага музея (які да 1991 года знаходзіўся ў касцёле на плошчы Леніна). Наведаць музей можна з 9: 30 да 17: 45, уваход платны, касы побач з вежай (улічвайце што панядзелак выходны, тэлефон для сувязі (375-1631) 2-25-64). Каб выйсці на назіральную пляцоўку трэба крыху даплаціць, цэны больш чым даступныя.
Акрамя вежы, у Камянцы можна агледзець радавую забудову цэнтральнай вуліцы Памежнай і царкву святога Сімяона на Гогаля.
Саму вежу знойдзеце без праблем, складваецца адчуванне, што ўсе вуліцы горада вядуць прама да яе. Ніжэй адзнака на мапе:
Недалёка ад Камянца можна заехаць да касцёлу ў Пелішча, калі будзеце рухацца ў бок Жабінкі.