Вёска Камень знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад гарадскога пасёлка Івянец, Валожынскага раёна. Са славутасцяў тут можна вылучыць перабудаваны касцёл святых Пятра і Паўла, а таксама помнік прыроды – валун “Чортаў камень”.
Вонкава гэты нічым непрыметны камень суцэль звычайны, але за ім доўгая гісторыя: валун адносіцца да перыяду Бронзавага веку (некалькі тысяч гадоў таму).
Сваю містычную назву "Чортаў камень" гэты валун атрымаў ад даволі тыповай вясковай легенды.
Калісьці, яшчэ шмат гадоў таму, на гэтым месцы стаяла хата, у якой жыў не самы добры чалавек. Законаў ён не выконваў не людскіх, не божых, а ўсё што яму было патрэбна - заўсёды браў сілай. Але аднойчы паплаціўся за свой лад жыцця - быў пракляты і разам са сваёй хатай ператварыўся ў камень, якому наканавана так і ляжаць з веку ў век.
Ад валуна адкрываецца від на Петрапаўлаўскі касцёл, пабудаваны ў 1991 годзе.
На тым самым месцы раней стаялі і іншыя каталіцкія храмы, пачынаючы яшчэ з сярэдзіны 15 стагоддзя. Ад папярэдніка, які згарэў у 1944 годзе, захавалася каменная агароджа і здымкі, якія даюць уяўленне аб тым, як выглядаў стары касцёл.
Судзячы па гэтых здымках драўляны папярэднік меў рысы архітэктурнага стылю барока са сумессю народнага дойлідства.
Ніжэй кропка на мапе, дзе знаходзіцца валун, ад яго да касцёла 3 хвіліна язды:
Калі будзеце ў гэтых краях раю паглядзець на тарпанападобных коней у Налібоцкай пушчы.