У Беларусі можна паглядзець не толькі незлічоныя архітэктурныя славутасці, але і помнікі прыроды. Адзін з такіх аб'ектаў, - "Камень Філарэтаў", знаходзіцца ён у межах вёскі Карчова, што ў Баранавіцкім раёне, Брэсцкай вобласці. Валун цікавы як сваёй гісторыяй, месцамі містычнай і абвеянай легендамі, так і вонкавым абліччам.

Незвычайныя помнікі прыроды ў Беларусі

Сам камень - гэта шэра-ружовы граніт, памерамі прыкладна 4,1 * 3,0 * 1,9 метра. Мяркуецца, што на нашы землі яго прынёс Дняпроўскі ледавік з тэрыторыі сучаснай Фінляндыі каля 20 тысяч гадоў таму.

Памнік прыроды Беларусі

Камень філарэтаў атрымаў статус геалагічнага помніка прыроды ў 1971 годзе. Дарэчы часта гэта валун называюць проста - "Вялікім каменем".

Шыльда помнік прыроды Беларусі

А што з назвай "Камень філарэтаў"? Лічыцца што ў сядзібу Верашчакаў у Тугановічах, у канцы траўня 1820 года, прыехалі актыўныя ўдзельнікі таварыства філаматаў, якія па ўсёй бачнасці вырашылі стварыць даччыную арганізацыю, але больш таемную - тых самых філарэтаў. Старшынёй быў Томаш Зан, а ў спісе актыўных удзельнікаў ёсць імёны: Яна Чачота, Ігнацы Дамейкі, Антонія Адынца і вядома Адама Міцкевіча. Што цікава, усе яны нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі. Верагодна збірацца ў сядзібным доме было небяспечна, таму філаматы і выбралі сваім сакрэтным месцам - масіўны валун, размешчаны за кіламетр ад Туганавіцкага парку.

Камень філарэтаў

Адам Міцкевіч згадвае і нават апісвае гэты валун у сваёй легендарнай паэме "Дзяды".

Камень філарэтаў старое фота
здымак Тэафіла Эўгеніюша Барэці, 1894 год

Імаверна што ідэя і назва будучага таварыства філарэтаў зарадзілася менавіта на гэтым месцы. А вось хто даў назву каменю - удзельнікі таварыства, мясцовыя жыхары, гісторыкі-даследчыкі - невядома.

Камень філарэтаў у Карчова

Ніжэй кропка з адзнакай славутасці на мапе, дзе размяшчаецца камень:

Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую таксама з'ездзіць у Варончу, дзе можна паглядзець касцёл Святой Ганны. Яшчэ адзін цікавы напрамак - Паланэчка, там аднаўляюць старадаўнюю сядзібу Радзівілаў.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя