Калісьці ў Калдычэва быў маёнтак з невялікай сядзібай Шалевічаў-Філіповічаў, якую яны ў сваю чаргу атрымалі ад Нясвіжскіх Радзівілаў. Цэнтральным аб'ектам сядзібнага комплексу з'яўляўся кампактны аднапавярховы будынак, упрыгожаны ганкам з каменнымі калонамі. Акрамя сядзібы ў Калдычэва былі таксама радавыя і гаспадарчыя пабудовы, пейзажны парк і вось такая незвычайная калона ці нават правільней - абеліск.
Як гэта часта бывае з падобнымі аб'ектамі гісторыя ў гэтага месца складаная і заблытаная, а разабрацца ў ёй - сапраўдны квэст.
Аднак плюс абеліска ў Калдычэва – наяўнасць шыльды, устаноўленай яшчэ пры будаўніцтве. На ёй з цяжкасцю чытаецца наступная інфармацыя: "Jozeffowi Filipowiczowi Wujowi і Dobrodzieiowi Pomnik". Што ў перакладзе з польскай прыкладна азначае наступныя: Дзядзе і дабрадзею – Юзэфу Філіповічу.
Гэтая інфармацыя дае падставы меркаваць, што абеліск усталявалі ў сярэдзіне 19 стагоддзя, калі маёнткам Калдычэва валодаў Караль Шалевіч, унук таго самага Юзэфа Філіповіча. Што дзіўна, аналагічныя па архітэктуры і форме калоны ёсць і яшчэ ў 2 месцах на тэрыторыі Беларусі: у вёсцы Баяркі і Правожа.
Магчыма падобным абеліскам спадчыннікі Філіповіча хацелі ўшанаваць памяць годнага чалавека. Ёсць і іншая думка, што калоны ўстанавілі па даручэнні самога Юзэфа Філіповіча, каб пазначыць свае ўладанні. Такая версія мае сэнс, бо абеліскі аднолькавыя і відавочна іх не ставілі як надмагільныя.
Ніжэй кропка з адзнакай гэтага незвычайнага аб'екта на мапе:
У Калдычэва ёсць мемарыяльны комплекс і руіны турмы лагера смерці.