У Валожынскім раёне, Мінскай вобласці, знаходзіцца пасёлак гарадскога тыпу - Івянец. Адна з галоўных славутасцяў якога - касцёл святога Міхала Арханёла.

Івянецкі Белы касцёл

Івянецкі касцёл таксама вядомы як "Белы". Узведзены ў сярэдзіне 18 стагоддзі пад кіраўніцтвам графа Яна Салагуба, пры кляштары францысканцаў.

ivenec kostol

івянец касцёл

Храм выкананы ў архітэктурным стылі позняга барока, вядомага як "Віленскае".

касцёл святога арханёла Міхаіла.

Першапачаткова Белы касцёл у Івянцы датычыўся да кляштара францысканцаў.

Манастыр Францысканцы Івянец

Касцёл уяўляе сабой крыжовую базіліку, падзеленую на 3 нефы, над якой узвышаюцца пяціярусныя вежы. Унутры знаходзіцца 3 алтары, якія ўпрыгожаны скульптурнай ляпнінай у стылі ракако.

"Белы" касцёл святога Міхаіла Арханёла ў пасёлку Івянец

Як выглядае касцёл у пасёлку Івянец унутры.

Касцёл у Івянцы узводзіўся побач з ранейшым драўляным храмам. Францысканскі манастыр быў зачынены ў 1863 годзе, пасля паражэння паўстання Каліноўскага. Праз некалькі гадоў касцёл пераасвяцілі ў Свята-Троіцкую царкву. Будынак храма нязначна перабудавалі - на вежах з'явіліся праваслаўныя цыбулінкі.

Старое фота касцёл у пасёлку Івянец
крыніца: audiovis.nac.gov.pl

Аднак з 1920 года тут зноў была адкрыта каталіцкая парафія.

івянец касьцёл сьвятога арханёла міхаіла Беларусь

івянец касцёл святога архангела Міхаіла

Як гэта часта здаралася ў тыя часы, пасля Другой сусветнай вайны Івянецкі касцёл зноў закрылі. У яго сценах у розные часы размяшчаліся: сярэдняя школа, магазіны і нават цэх Мінскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута.

Белы касцёл і кляштар францысканаў.

У 1990 годзе касцёл святога Міхала Арханёла вярнулі каталікам, а ў пачатку 2000-ых пачалася рэстаўрацыя. Цікавы факт: за сваю гісторыю аблічча касцёла практычна не змянілася. Перад уваходам ўстаноўлена статуя Ісуса Хрыста.

івянец касцёл фота

Асобнай увагі варта брама, часоў ордэна Францысканцаў. Акрамя таго ацалелі і жылыя карпусы манастыра.

Манастыр Францішканцы ў пасёлку Івянец.

Белы Касцёл знаходзіцца на скрыжаванні вуліцы Пушкіна і 1 Мая, кропка ніжэй:

У пасёлку Івянец яшчэ цікава наведаць касцёл Святога Аляксія. Па магчымасці паспрабуйце зазірнуць у вёску Рудня. Там знаходзіцца закінуты санаторый Лясное і руіны сядзібы Тышкевічаў. Глядзіце і іншыя славутасці Беларусі на мапе.

1 КАМЕНТАР

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя