На ўездзе ў пасёлак Івянец з боку Ракава знаходзіцца неагатычны касцёл імя святога Аляксія (Аляксея). Храм будаваўся напачатку 20 стагоддзі, з 1905 па 1907 год.

Івянецкі касцёл святога Аляксія

Цікавы факт: дазвол на будаўніцтва быў атрыманы да выдання "маніфесту аб верацярпімасці", дзякуючы намаганням. генерала Эдварда Каверскага.

Неагатычны "Чырвоны" касцёл святога Аляксія ў пасёлку Івянец

касцёл івянец

Размяшчаецца касцёл на мясцовых могілках. Тут дарэчы захавалася і невялікая драўляная капліца канца 19 ст..

Капліца ў пасёлку Івянец.

Каплічка ў пасёлку Івянец

Драўляная каплічка ў пасёлку Івянец

К Чырвонаму касцёлу (а менавіта так яго называюць мясцовыя) вядзе трохарачная брама.

Касцёл у пасёлку Івянец

Неагатычная брама ў пасёлку Івянец

Падчас ВАВ святары пакінулі касцёл. У 1947 годзе, паводле рашэння савецкай улады, храм быў зачынены.

Неагатычны касцёл Івянец

Пасёлак Івянец фота з дрона

У пачатку 60-ых гадоў 20 стагоддзя ў сценах храма размясціўся філіял Мінскай Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна.

Чырвоны касцёл Івянец

З 1990 года, івянецкі касцёл зноў вернуты каталікам, функцыянуе і дагэтуль. Побач размешчаны яшчэ адзін храм - касцёл святога Міхала Арханёла.

Недалёка ад пасёлка Івянец ёсць цікавае месца Пральнікі, там можна паглядзець магільны склеп Ратынскіх. Шукайце больш славутасцяў Беларусі на мапе.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя