Капліца ў вёсцы Івашкаўцы пабудавана на мяжы 19-20 стагоддзяў. У некаторых крыніцах згадваецца дата будаўніцтва - 1908 год. Вядома што ў той час яшчэ не было касцёла Маці Божай Ружанцовай у Солах., і пахавальня выконвала ролю парафіяльнага храма.

Неагатычная капліца-пахавальня Качанаў у вёсцы Івашкаўцы

У 1917 годзе да капліцы прыбудавана драўляная частка. Такім чынам і быў арганізаваны касцёл, які дзейнічаў прыкладна да 1935 года.

Івашкаўцы касцёл, старыя фота
крыніца фота: zbiory.mhf.krakow.pl

Капліца магільны склеп у Смаргонскім раёне.

Пахавальня нагадвае сваім стылем архітэктуры невялікі замак і вельмі каларытна глядзіцца.

магільны склеп Івашкаўцы

капліца івашкоўцы

Няма праверанай інфармацыі каму належала гэтая пахавальня. Адзінае прозвішча, якое фігуруе ў большасці крыніц - Качаны (гэтай версіі буду прытрымлівацца і я). Аднак лагічна гэта малаверагодна. З 1876 года маёнтак і сядзіба ў Солах належала адстаўному генерал-маёру Іванову Аўксенцію Сцяпанавічу. Як бачыце, гісторыя даволі заблытаная.

капліца івашкоўцы фота

Паблізу ад капліцы-пахавальні Качанаў знаходзяцца пахаванні нямецкіх салдат загінуўшых у Першай сусветнай вайне. Захаваўся і невялікі каменны помнік-склеп 1918 года.

Нямецкія могілкі Івашкаўцы

Вакол капліцы разрасліся вялікія могілкі, дзе суседнічаюць каталіцкія і праваслаўныя магілы.

Могілкі Івашкаўцы, Смаргонскі раён

Сёння памяшканне капліцы адчыняюць толькі на каталіцкія дзяды, у астатні час дзверы зачыненыя. Будынак пабудаваны ў неагатычным архітэктурным стылі і нядрэнна захавалася да нашых дзён.

капліца івашкоўцы

капліца магільны склеп

З Мінска дарога сюды зойме каля 1 гадзіны 40 хвілін у бок горада Ашмяны. Па шляху можна заехаць да Крэўскаму замку и манастыру ў Барунах.. На зваротным шляху раім ехаць праз Смаргонь и Маладзечна.

Івашкаўцы не самае наведвальнае месца, хаця вёска знаходзіцца побач з Соламі. Таму калі адправіцеся ў гэтыя краю, то абавязкова паглядзіце гэты магільны склеп. Больш славутасцяў Беларусі на мапе.

1 КАМЕНТАР

  1. Не толькі ў Беларусі ёсць прыгожыя мясціны. Магу прапанаваць наведаць наш сайт і ўбачыць фатаграфіі выдатных месцаў дабратвор РФ

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя