У прыгарадзе горада Ашмянызнаходзіцца невялікая вёска Будзёнаўка, гістарычная яе назва – Святы Дух. Тут часткова захаваўся былы маёнтак роду Стругачоў. Сядзібны дом, які яшчэ да 2010 года быў цалкам заселены, за апошняе дзесяцігоддзе моцна разбурыўся. А як ідуць справы сёння?

Сядзіба роду Стругачоў у вёсцы Будзёнаўка (Ашмяны)
Так сядзібны дом выглядае напрыканцы 2022 года.
Як выглядала сядзіба Стругача ў Ашмянах.
Так маёнтак выглядаў у свае лепшыя гады; крыніца: Ed. M. Gelbart. Tel Aviv: Ашманская арганізацыя ў Israel і Oshmaner Society ў ЗША, 1969

Будаўніцтвам сядзібы займаўся Лейба (Леў) Стругачу самым канцы 19 - пачатку 20 стагоддзя. Заможны купец і вядомы дзеяч яўрэйскай абшчыны зрабіў шмат для Ашмянскага рэгіёну. Так на рацэ Ашмянка выраслі вытворчыя цэхі дражджавога завода - аднаго з самых паспяховых прадпрыемстваў таго часу. Лейба актыўна інвеставаў у развіццё Ашмян, лічыцца што менавіта пры падтрымцы Стругачоў пабудавана унікальная сінагогаў гістарычным цэнтры. Для сябе і сваёй сям'і купец узвёў сядзібны дом у стылі архітэктуры мадэрн, з прыгожым паркам, фантанам і загараддзю.

Як выглядала сядзіба Стругача ў Ашмянах?

Вакол будынка захавалася каменная агароджа з часткай уязной брамы, а побач уцалелі гаспадарчыя пабудовы часоў Стругачоў. У пачатку 2000-ых сядзіба яшчэ была дэкарыравана белай ляпнінай, а на франтоне былі відаць скульптурныя барэльефы львоў. Аднак пасля таго, як апошнія жыхары дома з'ехалі ўсе гэтыя дэкаратыўныя элементы тут жа зніклі.

Сядзіба Стругача
так сядзіба выглядала ў 2017 годзе

Закінутая сядзіба

Лёс спадчыннікаў Стругача склаўся сумна - усёй сям'ёй яны расстраляныя нацыстамі ў 1942 годзе. Сам маёнтак, як гэта часта бываў у той час, нацыяналізаваны.

Сядзіба "Будзёнаўка" Ашмяны.

Сядзіба роду Стругача пад Ашмянамі.

У 2021 годзе сядзібу выкупіў мясцовы жыхар, які плануе часткова аднавіць спадчыну Стругача. Праца маецца быць каласальная, бо стан пабудовы засмучае.

На канец 2022 года ўжо добра відаць што месца мяняецца і з занядбаннага пераходзіць у статус прыватнай уласнасці. Ёсць папераджальная таблічка аб тым што гасцям тут не рады і заходзіць на тэрыторыю нельга.

Старое агляднае відэа, з кадрамі сядзібы да пачатку будаўнічых прац: 

Сядзібны дом знаходзіцца ў вёсцы Будзёнаўка, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе. Аднак наведваць гэтае месца не раю, бо фактычна будынак не з'яўляецца гістарычным помнікам, а ўласнік не асабліва рады няпрошаным гасцям.

Калі будзеце ў гэтых краях, то абавязкова паглядзіце руіны францысканскага храма і касцёл святога Міхаіла ў Ашмянах.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя