Будынак былой ешывы Эц Хаім можна ўбачыць у горадзе Клецк, у 15 км ад Нясвіжа. Ешыва - Вышэйшая школа ў юдаізме, у якой вывучаюць Толмуд. Ешыва Эц Хаім была заснавана ў Слуцку. Але ў 1921 годзе пераехала ў Клецк, дзе пражывала нямала габрэяў.

Клецкая ешыва

Клецк быў адным з цэнтраў вывучэння Торы і ў тыя гады знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы. Будынак для школы пачалі будаваць у 1927 г. і праз два гады там былі праведзены першыя заняткі.

эц хаім

Сярод выкладчыкаў быў бацька-заснавальнік школы Аарон Котлер и Ісер Залман Мелцэр – рабін літоўскага паходжання. Заняткі ў школе спыніліся з аб'яднаннем СССР і Заходняй Беларусі у 1939 годзе.

Будынак былой клецкай ешывы "Эц Хаім"

Аарон Котлер з пачаткам вайны, ратуючыся ад савецкіх уладаў, перавёз ешыву разам з 270 вучнямі ў Вільнюс, Але там не знайшоў спакою. Прытулак быў знойдзены ў ЗША, У Лейквудзе. Школа стала насіць іншую назву – Бейт Мідраш Гавоа і з часам ператварылася ў адну з самых буйных і ўплывовых ешываў свету.

ешыва клецк

Клецкая ешыва некаторы час пуставала. Затым у будынку, які сёння ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, знаходзіўся дом культуры.

Сінагога ў Клецку

У 1974 годзе будынак закінулі. А ў 90-ых на пару гадоў у пабудове размясцілі прадуктовую краму.

Будынак былой сінагогі ў Клецку

Сёння будынак ешывы "Эц Хаім", выкананы ў стылі мадэрн, пустуе. 24 лістапада 2014 года адбылася важная падзея для былой школы рабінаў. У Клецк прыехала дэлегацыя, якая складалася са ста артадаксальных яўрэяў з ЗША, Ізраіля, Мексікі, Беларусі і Украіны. У старой школе рабінаў яны правялі ўрок Торы, павесілі на сцяну памятную шыльдачку.

школа торы клецк

Таксама наведалі дом Аарона і музей, у якім захоўваецца старажытнае выданне Торы. Сярод удзельнікаў дэлегацыі былі ўнукі лідэра артадаксальных габрэяў і заснавальніка Эц Хаім - Малкіэль і Ахарон Катлеры.

Таксама глядзіце ў Клецку: Свята-Пакроўская царква и Свята-Уваскрасенская царква.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары