Адным з унікальных страчаных аб'ектаў архітэктуры і гісторыі Мінску з'яўляецца Вялікая сінагога (Халодная). Сёння аб тым, што такі будынак калісьці знаходзіўся ў самым цэнтры сталіцы, нагадваюць толькі старыя здымкі.

Найстарэйшая сінагога Мінска
здымак 1903 года, Севярын Някрасаў

Гэтая каменная сінагога размяшчалася паміж вядомым будынкам на плошчы Свабоды 17 (Белпрампраект) і папулярным гандлёвым цэнтрам " Няміга 3".

Погляд на старую сінагогу

Добры арыенцір - гэта ўезд з металічнымі варотамі, вось як раз за імі месца дзе была мінская сінагога.

Дзе была Халодная сінагога ў Менску?

Дзе знаходзілася Халодная сінагога ў Менску?

Сінагога на Нямізе лічылася найстарэйшай у Мінску. У некаторых крыніцах згадваюць што яна пабудавана ў другой палове 16 стагоддзя. Таксама ёсць меркаванне, што сінагогу перабудавалі з праваслаўнага храма, выкупленага яўрэйскай абшчынай у самым канцы 18 стагоддзя (1796 год).

Мінская Вялікая сінагога старое фота
Здымак, верагодна, зроблены ў 1941-42 гадах.

Будынак меў строгую архітэктуру з абарончымі элементамі і ў той жа час з усімі атрыбутамі класічных яўрэйскіх касцёлаў. Па форме пабудова прамавугольная з высокімі арачнымі вокнамі і магутнымі контрфорсамі.

Халодная сінагога на Нямізе
здымак зроблены прыкладна ў 1943 годзе

Халодная сінагога дзейнічала да 1930 года. Цікава, што пасля заканчэння вайны будынак нават на нейкі час вярнулі яўрэйскай абшчыне. Праўда на вельмі кароткі час, магчыма гэта было зроблена толькі з той мэтай, каб пабудову паспелі аднавіць.

Дзе была сінагога на Нямізе

У 60-ых прынята рашэнне знесці будынак "які псуе" аблічча вуліцы, тым больш па суседстве ўжо з'явіўся шматпавярховік будучага інстытута прамысловага праектавання.

Калі знеслі сінагогу ў Менску?

Да 1967 году Вялікая сінагога была канчаткова разабрана. У той жа перыяд з'яўляецца план па перабудове гэтага ўчастка вуліцы Нямігі (план неаднаразова будзе зменены). Апошняя чарга будаўніцтва ўключала як раз ГЦ "Няміга 3" і паркінг. Гэты зацягнуты этап пачалі рэалізоўваць у 2000-ых гадах. Ніжэй кропка з месцам дзе знаходзілася Халодная сінагога:

Праз дарогу можна паглядзець на Петрапаўлаўскі сабор, а ўверх па вуліцы наведаць касцёл Дзевы Маріі.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары