Адна з птушак сямейства качыных, якую можна ўбачыць на вадаёмах і рэках Беларусі - нырок чубаты (Aythya fuligula, Хохлатая чернеть - рус.). Па памерах нагадвае звычайную качку, але вонкава прыкметна адрозніваецца.
Самец у шлюбны перыяд вылучаецца чубком, белымі бакамі і насычаным чорным колерам цела з адлівамі зялёнага і сіняга на галаве.

Самкі бурага колеру без выяўленага чубком. Вочы жоўтыя, дзюба серабрыста-шэрая. Да сярэдзіны лета ў самцоў пачынаецца лінька, пасля якой вонкава яны становяцца падобныя на самак.

У Беларусі Нырок чубаты - гэта пералётна-гняздучы від, які рэдка, але можа застацца і на зімоўку. У пачатку восені птушкі пачынаюць вандраваць з месца на месцы, а да кастрычніка ўжо канчаткова адпраўляюцца ў вырай.
Аддае перавагу гнездаванню невялічкімі супольнасцямі, але далей ад іншых відаў птушак. Чубатая чарнець сустракаецца як на азёрах, так і на рэках, і тэхнічных вадаёмах.