У Ляхавіцкім раёне захавалася мноства цікавых славутасцяў, сярод якіх асабліва выдзяляецца сядзібны комплекс Рэйтанаў. Драўляная сядзіба, гаспадарчая забудова і фамільная капліца знаходзяцца ў вёсцы Грушаўка, літаральна за 5 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Ляхавічаў. Некалькі гадоў таму тут пачалася рэканструкцыя, якая з пераменным поспехам працягваецца і сёння.

Сядзіба Рэйтанаў Беларусі.
Сядзіба Рэйтанаў 2024 год
Што паглядзець у Грушаўцы
2020 год

Гісторыя самога маёнтка сыходзіць у далёкае 16 стагоддзе, калі Грушаўка (Грашоўка) належала Радзівілам. Да прадстаўнікоў роду Рэйтанаў багатыя землі перайшлі як падарунак ад караля Яна III Сабескага за слугі перад каронай. Верагодна ў тыя часы, а гэта ўжо сярэдзіна 17 стагоддзя, Рэйтаны і аселі на беларускіх землях.

Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы

Мабыць самы вядомы прадстаўнік старажытнага роду - Тадэвуш Рэйтан, заўзяты супернік падзелу Рэчы Паспалітай. Яго гісторыя вартая асобнай увагі, гэты чалавек адрозніваўся прынцыпамі і ідэаламі, якія на жаль яго і згубілі.

Славутасці на poshyk.info
сядзіба да пачатку рэканструкцыі

А што ж сама сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы? Тое планіровачнае рашэнне сядзібнага комплексу, якое можна ўбачыць цяпер, - гэта заслуга Дамініка Рэйтана, пляменніка Тадэвуша. Менавіта ён пабудаваў аднапавярховы каменны дом з чатырохкалонным порцікам, намаляваны на карціне Напалеона Орды. Напэўна гэта не першы дом на гэтых падмурках, але той пра які захавалася больш за ўсё інфармацыі.

Сядзіба Рэйтанаў на малюнку Напалеона Орды, сярэдзіна 19 стагоддзя
Напалеон Орда

Адноўленая сядзіба ў Грушаўцы.

З дрэва сядзібу перабудавалі ўжо напрыканцы 19 - першай палове 20 стагоддзя. Пры гэтым дапаможныя будынкі заставаліся мураванымі. Што здзіўляе, ужо ў тыя далёкія часы дом быў абсталяваны каналізацыяй і электрычнасцю.

Сядзіба Рэйтанаў

Сядзіба Рэйтанаў у 2020 годзе.
здымак 2020 года

За савецкім часам сядзібу Рэйтанаў выкарыстоўвалі як клуб, а ў пазнейшы перыяд як склад.

Сядзібны дом Рэйтанаў з паветра, 2020 год.

Славутасці Грушаўка

Акрамя самай драўлянай сядзібы захаваліся таксама будынкі стайні і гаспадарчых пабудоў. Варта ўвагі пейзажны парк, разбіты вакол усёй тэрыторыі і які бярэ пачатак ад уязной брамы.

Стайня ў Грушаўцы
стайня
Бровар у Грушаўцы
Руіны бровара

сядзіба рэйтанаў грушоўка

Закінуты будынак у Грушаўцы
Лядоўня

Знайсці комплекс не складзе вялікай працы, глядзіце адзнаку на мапе:

Недалёка ад вёскі Грушаўка знаходзіцца сядзіба Нача і сядзібны комплекс Савейкі, якія рэкамендую ўключыць у маршрут аднаго дня.

І яшчэ крыху старых здымкаў:

Як выглядала сядзіба Рэйтанаў да рэканструкцыі?
фота 2016 года, да пачатку работ
Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы
2020 год - ужо актыўна ідуць будаўнічыя працы

сядзіба ў Грушаўцы

Больш славутасцяў Беларусі на мапе.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя