Клецк не перастае дзівіць на славутасці. Акрамя стандартнага набору накшталт касцёла и царквы, у горадзе захаваліся цікавыя будынкі старажытнага шпіталя. Пабудаваны ён у пачатку 20 стагоддзя і складаецца з трох карпусоў. Сёння тут размяшчаецца гаспадарчае ўпраўленне, але паглядзець гэтае месца ніхто не забараняе.

Клецкі шпіталь

Як і польскія казармы, шпіталь будаваўся ў архітэктуры мадэрн. На таблічцы "гістарычная спадчына" - ёсць дата заканчэння будаўнічых работ - 1909 год. Верагодна тады быў здадзены першы корпус шпіталя (на фота ніжэй).

Прыгожыя месцы Клецка

Усе пабудовы цагляныя, з багаццем дэкаратыўных элементаў у стылі неаготыкі. Фасады маюць спічастыя пераходы і невялікія вежкі.

Шпіталь у Клецку корпус 1

Галоўны корпус упрыгожаны гербам Клецка.

Шпіталь Клецк

3 корпус найбольш просты, сустракае шыльдай "Комплекс бытавых паслуг". Акрамя таго вылучаецца высокай вежай у чатыры ярусы.

Шпіталь у Клецку копус 3

Клецкі шпіталь функцыянаваў толькі да 1917 года. Затым памяшканні часткова выкарыстоўвалі пад навучальныя класы.

Клецк

Пасля ВАВ шпіталь моцна пацярпеў, будынкі знаходзіліся ў аварыйным стане, а аднавілі іх толькі ў 1995 годзе.

Старадаўні шпіталь у Клецку

Другі корпус шпіталя.

Будынкі былога шпіталя Клецк

Старадаўні шпіталь Клецк

Цешыць, што рэстаўратары не сталі затынкоўваць чырвоную цэглу - гэта сапраўды сапсавала б аблічча былога шпіталя.

Шпіталь у Клецку корпус 2

Знайсці славутасць нескладана, глядзіце размяшчэнне на мапе:

Недалёка ад шпіталя знаходзіцца былая клецкая ешыва “Эц Хаім”.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары