Лепшае гістарычнае месца ў Оршы - гэта замчышча на паўвостраве ў цэнтры горада. Менавіта тут каля 1000 год таму пачыналася Орша. Першыя пабудовы на гэтым гарадзішчы, вядома, былі драўлянымі, а першыя каменныя часткі будучага замка пачалі будавацца яшчэ пры праўленні вялікага князя Вітаўта. За доўгую гісторыю Аршанскі замак застаў мноства аблог і бітваў, якія ў выніку прывялі яго да заняпаду. Верагодна пасля сур'ёзных разбурэнняў часоў руска-польскай вайны 17 стагоддзя, крэпасць больш ужо не выконвала сваіх абарончых функцый.

Гарадзішча і замчышча ў Оршы.

У канцы 18 стагоддзі руіны замка разабралі. Пра тое, што крэпасць была менавіта на гэтым месцы зараз нагадвае толькі гарадзішча і буйны земляны вал.

Гарадзішча ў Оршы

Аршанскі замак

Падняўшыся на груд можна ўбачыць складзены з каменя помнік з лічбамі "1067" – гэта год першай згадкі Оршы ў летапісах.

Орша 1067 год

Дабрацца да замчышча, як і некалькі стагоддзяў таму, можна па мосце праз роў, размешчаны каля вадзянога млына.

Горад багаты на гістарычныя мясціны і помнікі, прагуляўшыся ў цэнтры вы ўбачыце: калегіум езуітаў, корпус кляштара трынітарыяў, касцёл дамініканцаў і шмат чаго іншага.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя