Усе тры комплексы маюць па 6 зарадных станцый  - іх усталёўкай у Гомелі займаецца сетка ЭЗС Malanka. Плануецца, што новыя электразарадныя комплексы запрацуюць у пачатку 2022 года. Комплексы з'явяцца вул. Гагарына, 65, вул. Ільіча, 333 і вул. Мазурава, 117.

Кожная станцыя мае магутнасць 50 кВт, Што дазваляе уладальнікам электрамабіляў папаўняць зарад на 30-40 кіламетраў усяго за 10 хвілін. Такія комплексы – ноў-хаў беларускіх распрацоўшчыкаў. На сённяшні дзень такія комплексы працуюць толькі ў Мінску и Гродна. Гомель стаў трэцім горадам, дзе з'явяцца новыя ЭЗС.

зарадныя комплексы для электрамабіляў у Беларусі

Для ўстаноўкі электраразрадных комплексаў у Malanka выбралі Гомель, бо гэты горад другі па колькасці ў краіне і патэнцыял развіцця ў ім электрамабільнага руху вялізны.

"Па дадзеных Белстата, у Гомелі на 1000 жыхароў прыпадае каля 300 аўтамабіляў. Калі ўявіць, што ў найбліжэйшай будучыні хаця б палова аўтамабілістаў перасядзе на электракары, то ўстаноўка электразарадных комплексаў зараз як ніколі актуальная. Комплексы дазваляюць адначасова зараджаць некалькі электрамабіляў у месцах, дзе гэта неабходна. Прыехаўшы ў горад, кіроўцам не трэба чакаць на паркоўцы, пакуль вызваліцца адзіны слупок зарадкі, а можна хутка і без чаргі папоўніць зарад аўтамабіля ўсяго за паўгадзіны.”, – кажа начальнік аддзела эксплуатацыі зараднай інфраструктуры ВА "Беларуснафта" Сусарэнка Максім.

Акрамя гэтага, новая зарадная станцыя на адзін канектар ужо працуе на АЗС №21, па вул. Дакутовіч 57а, а ў бліжэйшыя месяцы запрацуе станцыя ЭЗС вул. Дубраўнай, 10 (3 шт. 50 квт), а таксама ў пасёлку Краснае і на АЗС нумар 59, якая размешчана на 285-й км трасы М-5.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя