Цікавы помнік прамысловай архітэктуры СССР захаваўся ў Браслаўскім раёне, Віцебскай вобласці, недалёка ад вёскі Дрысвяты. Гідраэлектрастанцыя «Дружба народаў» на рацэ Прорва – своеасаблівы напамін аб некалі дружалюбных настроях Літвы, Латвіі і Беларусі, чые прадстаўнікі ў 1953 годзе ўрачыста адкрылі гэтую ГЭС.

ГЭС "Дружба Народаў" Дрысвяты

З заходам Савецкага саюза, прыйшоў заход і гідраэлектрастанцыі, якую з часам закансервавалі. Сёння, ГЭС у Дрысвятах - гэта папулярны рыбалоўны пункт, дзе амаль заўсёды можна сустрэць захопленых рыбакоў.

Дрысвяцкая гідраэлектрастанцыя

Сам будынак нядрэнна захаваўся, мае рысы неакласічнай архітэктуры і элементы сталінскага ампіру (барэльефы, фальш-калоны, порцік). Калі глядзіш на пабудову з ракі, то яна больш нагадвае сядзібы пачатку 20 стагоддзя, а калі з галоўнага фасада - то адміністрацыйныя будынкі на праспекце ў Мінску (*у мініяцюры вядома).

Гідраэлектрастанцыя ў Беларусі

Гідраэлектрастанцыя ў Дрысвятах

Знатакі савецкай эпохі змогуць панастальгаваць па страчаным прагрэсе і панаракаць"як раней ведалі толк ва ўсім". Аднак зачынілі станцыю па цалкам простым чынніку - нізкая рэнтабельнасць.

Дрысвяцкая ГЭС «Дружба народаў»

ГЭС у Дрысвятах

ГЭС сапраўды ўражвае як сваёй архітэктурай, так і цікавай гісторыяй. Перад галоўным уваходам стаяў бюст Іосіфа Сталіна, які па чутках мясцовыя недзе прыкапалі. Зразумела, што пацвердзіць ці абвергнуць гэта даволі складана.

Дрысвяты

На адкрыцці гідраэлектрастанцыі прысутнічала каля 20 000 чалавек, колькасць для гэтай мясцовасці няўяўная і здаецца завышанай.

Старое фота Дрысвяты
Завяршэнне будаўніцтва станцыі. Скан са старой газеты

Пра ГЭС "Дружба Народаў" напісалі амаль усе вядомыя савецкія газеты таго часу. І не толькі газеты, пра будаўніцтва станцыі Пятрусь Броўка напісаў цэлы раман "Калі зліваюцца рэкі".

Гідраэлектрастанцыя "Дружба Народаў"

Незвычайныя славутасці Беларусі

Дрысвяцкая ГЭС «Дружба народаў»

Дрысвяцкая ГЭС знаходзіцца каля возера Ставок, каб патрапіць да станцыі з'язджайце з жвіровай трасы H2106 адразу пасля вёскі Галяўшчызна. Дарога будзе дрэнная, таму калі не ўпэўнены ў сваім аўтамабілі, то ад павароту лепш ісці пешшу. Ніжэй дакладная адзнака на мапе:

У гэтых краях шмат славутасцяў, якія рэкамендую паглядзець. У саміх Дрысвятах: драўляны касцёл, Петрапаўлаўскую царкву, замчышча на востраве. Па дарозе варта заехаць у Опсу і да касцёла ў Мілюнцах.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары