Літоўская сталіца Вільнюс - бліжэйшы еўрапейскі хаб для ўсіх падарожнікаў і турыстаў з Беларусі. Аўтобусы і маршруткі з Мінска адпраўляюцца ледзь не кожную гадзіну. Многія едуць у Вільнюс каб затым ужо ляцець з мясцовага аэрапорта ў суседнія і далёкія краіны. Аднак на этапе калі толькі прыбываеш на аўтавакзал часта ёсць неабходнасць пакінуць свой багаж, каб пайсці да прыкладу шпацыраваць, паесці, паглядзець славутасці ці нешта іншае. Дык дзе можна пакінуць рэчы ў Вільні? Лепшы варыянты - гэта ЖД вакзал (Vilnius Railway Station) і аўтавакзал (Siuntos autobusais Vilniaus terminalas). І там, і там ёсць камеры захоўвання.

Чыгуначны вакзал у Вільні.

На чыгуначным вакзале на мой погляд гэта зрабіць крыху прасцей і зручней. У левай частцы будынка, калі глядзець ад цэнтральнага ўваходу, знаходзіцца якраз пакой з камерамі для захоўвання рэчаў рознага памеру.

Камера захоўвання ў Вільні

Прадугледжаны электронныя боксы 3 тыпаў:

L – для буйнога багажу

М - для дарожных сумак

S - ручная паклажа і заплечнікі

Камера захоўвання ў Вільні

Кошт за бокс адрозніваецца прыкладна на адзін еўра (чым менш - тым танней). На момант маёй паездкі паслуга захоўвання каштавала - 4 еўра за ячэйку L. Варта ўлічваць, што максімальны час на які можна пакінуць свае рэчы - гэта 7 дзён (па змаўчанні 12 гадзін). Тарыфы мяняюцца, таму актуальныя цэны вы зможаце ўбачыць толькі на інфармацыйным табло каля камеры захоўвання.

Як працуе камера захоўвання ў Вільні?

*Калі вы ўжо закрылі ячэйку, а потым успомнілі што трэба нешта дастаць з багажу - то давядзецца зноў аплаціць паслугу захоўвання.

Дзе пакінуць рэчы на ​​вакзале ў Вільні?

Боксы для захоўвання аўтаматызаваны і карыстацца імі проста:

  1. Абярыце ячэйку патрэбнага памеру.
  2. Пакладзеце туды вашыя рэчы і багаж.
  3. На экране табло прытрымлівайцеся інструкцыям і здзейсніце аплату.
  4. Вазьміце чэк з кодам ад вашай ячэйкі (для зручнасці зрабіце здымак).

Дзе пакінуць багаж у Вільні?

*Адчыніць ячэйку, калі забудзецеся ці страціце код, будзе каштаваць каля 10 еўра.

Нюансы аб якіх варта памятаць

Камера захоўвання працуе кругласутачна, але вакзал не, улічвайце гэты момант. Графік працы вакзала з 4:30 да 23:30.

За бокс можна аплаціць толькі манетамі, здачу аўтамат не дае. Размяняць грошы можна ў кафэ ў фае вакзала.

Атрымаць багаж назад проста - уводзіце код і нумар ячэйкі. Аднак не забывайце, калі вы "ператрымалі" рэчы, то давядзецца даплаціць (не забывайце пра тое, што аўтамат прымае толькі манеты).

Ніжэй кропка з месцазнаходжаннем камеры захоўвання на чыгуначным вакзале Вільнюса:

4 4 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары