Адным з самых папулярных і турыстычных гарадоў Беларусі па праве лічыцца Гродна. Тут дзясяткі гістарычных помнікаў архітэктуры, мноства музеяў, пешаходныя маршруты на любы густ, а таксама вузкія вулачкі і душэўная атмасфера з багаццем добрых кафэ. Усё гэта з'яўляецца безумоўным плюсам і прыцягвае людзей у горад, але і стварае падвышаны попыт на кароткатэрміновую арэнду кватэр. Часцяком, каб знайсці месца дзе спыніцца ў Гродне на выходныя, даводзіцца пратэлефанаваць дзясяткі нумароў уладальнікаў жылля. Тым хто тэлефанаваць не вельмі жадае - застаецца невялічкі выбар, у анлайне асартымент кватэр даволі сціплы. У гэтым артыкуле пакажу цікавы варыянт апартаментаў з даступным коштам (у параўнанні з гатэлямі і іншымі кватэрамі), які знахоздіцца на вуліцы Элізы Ажэшкі.

Студыя апартаменты ў Гродне для турыстаў

Кампактная студыя знаходзіцца ў невялікім двухпавярховым доме. Агульны калідор на 4 аднолькавыя нумары і вы трапляеце ў сваё кароткачасовае жыллё ў Гродне. Для пастаяльцаў прадастаўляецца прасторны дуплекс, дзе на першым паверсе размешчана міні кухня з усім неабходным абсталяваннем, канапа, тэлевізар і туалет.

Дзе спыніцца ў Гродне?

Быў заўважаны Wi-Fi з устойлівым сігналам, тэлевізар з падлучаным інтэрнэтам і сэрвісам IVI. У туалеце чыстыя ручнікі, душ, фен і ўсе патрэбныя дробязі накшталт шампуня і мыла, а ў агульным калідоры выяўлены прас і прасавальная дошка.

Зняць добрую кватэру ў Гродне

На імправізаваным другім паверсе - спальнае месца на 2 персоны.

Добрая кватэра для турыстаў у Гродне

Па засяленні і высяленні пытанняў не было, тут усё па класіцы (заезд пасля 14:00, выезд да 12:00), аплата па курсе склала 85 рублёў (29$). У Гродне дастаткова высокія цэны на арэнду кватэр і нумароў у гатэлях, таму знайсці добры варыянт у крокавай даступнасці ад цэнтра праблематычна.

Замкі Беларусі Гродна

На выхадзе з дому ёсць добрая карчма “Дранік”, дзе гатуюць розныя дранікі – выдатны варыянт на абед ці вячэру, а паснедаць можна ў суседняй кавярні “Булка”. У 100 метрах ад апартаментаў размяшчаецца музей Элізы Ажэшкі, крыху далей Дом Масонаў, Гарадзенская кірха, парк Жылібера. Да асноўных славутасцяў пешшу ісці каля 10 хвілін.

Дом масонаў у Гродне

Праверыць цану на гэтую студыю пад дату вашай паездкі паспрабуйце тут. Больш варыянтаў кватэр па спасылцы. Ніжэй кропка з размяшчэннем арэнднага дома на мапе:

Раю таксама паглядзець падборку незвычайных і малавядомых славутасцяў Гродна.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары