Лоск - гэта цікавая вёска ў якой пераважае даволі нетыповы для Беларусі рэльеф, які ў свой час паспрыяў будаўніцтву тут Лоскага замка. Як мяркуецца, драўляную крэпасць на мясцовым гарадзішчы ўзвялі ў першай палове 14 стагоддзя. Аб замку ў Лоску вядома: агульны пляц замчышча прыкладна складаў 75 на 160 метраў, вакол стаяла драўляная агароджа з 10-ю вежамі і двума ўязнымі брамамі. У цэнтры гарадзішча размяшчаліся розныя пабудовы, а таксама двухпавярховы палац (ёсць здагадка, што палацаў было 2).

Дзе быў замак у Лоску?

Гарадзішча ў Лоску з'яўляецца помнікам археалогіі Беларусі, некалькі разоў тут праводзіліся раскопкі, апошні - у 90-ыя гады.

Гарадзішча ў вёсцы Лоск.

Выгляд з гары ў Лоску

Калі праехаць па дарозе да цэнтру вёскі, то можна паглядзець драўляны касцёл 1930 года і праваслаўны храм. Гарадзішча добра відаць яшчэ на пад'ездзе, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

У гэтых краях размяшчалася і сядзіба Некрашэвічаў "Вялікі Двор", ад якой захавалася незвычайная пабудова стайні.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары