Адна з славутасцяў горада Смаргонь - гэта помнік Францішку Багушэвічу (Francišak Bahuševič), устаноўлены ў цэнтральным парку. Архітэктурны эскіз быў распрацаваны яшчэ ў пачатку 90-ых, але рэалізаваць праект у бронзе ўдалося толькі ў 2009 годзе. Скульптура задуменнага 4-метровага Францішка Багушэвіча ў нацыянальным адзенні адлюстроўвае надзеі і ідэі легендарнага паэта Беларусі. У падставе помніка ёсць таблічка з радкамі з прадмовы да "Дудкі беларускай":

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі…”

Дзе ўсталяваны помнік Францішку Багушэвічу.

Помнік Францішку Багушэвічу ў горадзе Смаргонь.

Чаму менавіта ў Смаргоні ўстанавілі гэты помнік? Смаргонскі край па сутнасці з'яўляецца Малой Радзімай Багушэвічаў. Прапрадзед Францішка купіў невялікі фальварак Кушляны яшчэ ў 1749 годзе (*вёска недалёка ад Смаргоні, сёння там працуе музей). Менавіта там правёў свае апошнія гады жыцця Багушэвіч: самастойна збудаваў дом, займаўся паркам і садам, шмат пісаў. Цікава, што там ёсць яшчэ адзін напамін пра жыццё паэта – стары валун, усталяваны ў 1900 годзе з надпісам на лацінке: “PAMIECI MACIEJA BURACZKA” (*Мацей Бурачок – адзін з псеўданімаў).

Помнік Багушэвічу ў Смаргоні.

Пахаваны Францішак Бенедыкт Казіміравіч у вёсцы Жупраны, там у 1958 годзе ўсталяваны памятны бюст каля касцёла святых Пятра і Паўла.

Памнік Багушэвічу Францішку

Знайсці гэты помнік у Смаргоні будзе проста, ад храма згортвайце ў парк і рухайцеся да вадаёма, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях рэкамендую з'ездзіць у Солы і паглядзець на прыгожы касцёл Маці Божай Ружанцовай.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары