Ёсць цікавая навіна з Уздзенскага раёна, дзе ў пасёлку Першамайск (гістарычнае месца Кухцічы) выставілі на продаж правы флігель былой сядзібы роду Завішаў. Будынак знаходзіцца на тэрыторыі мясцовага каледжа, які і выступае ініцыятарам аўкцыёну. Таргі пачнуцца 27.12.2023 з 39 150 рублёў.

Флігель у вёсцы КухцічыФлігель уяўляе сабой будынак плошчай 210 ​​м2, які пабудаваны ў 1891 годзе з цэглы і бутавага каменя. Па архітэктуры - тыпавы прыклад стылю класіцызм, галоўная дамінанта - чатырохкалонны порцік. Фасад упрыгожаны пілястравым карнізам, а сцены рассечаныя фальш калонамі.

Флігель Завішаў у вёсцы Першамайск

Зямельны ўчастак (0,195 га) на якім стаіць флігель здаецца патэнцыйнаму пераможцу ў арэнду на 50 гадоў. Як і для любога аб'екта са статусам "гістарычная спадчына" ёсць шэраг абмежаванняў для выкарыстання. Само месца мае вялізарны патэнцыял, побач з будынкам флігеля стаіць унікальны кальвінскі збор, у суседняй Уздзе можна паглядзець піраміду-пахавальню тых самых Завішаў.

Продаж старажытнай сядзібы Першамайск.

Ніжэй кропка з месцам дзе знаходзіцца флігель:

Калі будзеце ў гэтых краях, то таксама рэкамендую з'ездзіць заадно і ў Станькава.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары