Старадаўні горад Навагрудак багаты не толькі на славутасці, але і на цікавыя падзеі, у тым ліку кінематаграфічныя. Горад неаднаразова станавіўся здымачнай пляцоўкай для самых розных фільмаў, адзін з якіх "Пані Марыя", які выйшаў у 1979 годзе. Менавіта з гэтага кінафільма сабраў для вас кадры, на якіх можна ўбачыць Наваградак такім, якім ён быў 45 гадоў таму.

Навагрудак у кіно

Стары фільм Пана Марыя

Па сюжэце фільма, падзеі разгортваюцца ў 1944 годзе, а адна з галоўных лакацый - хата мясцовай дзяўчыны, размешчанная каля легендарнай Замкавай гары (дом не захаваўся).

Старыя кадры Навагрудка
драўляны дом, дзе жыве галоўная гераіня фільма Марыя Зубрыцкая

Зусім нядзіўна, што ў “Пані Марыя” хапае ракурсаў з руінамі замка, Фарным касцёлам, а таксама цэнтральнай часткай Навагрудка.

Беларусь у кіно
на заднім плане Барысаглебская царква
Старыя кадры Навагрудка
цэнтр Навагрудка
Як выглядаў Навагрудак 50 гадоў таму
Старадаўні каталіцкі храм Праабражэння Гасподняга.

З большага "кіношны" Навагрудак не моцна змяніўся, але ёсць і што адзначыць. Так, напрыклад, у фільме можна ўбачыць руіны Касцельнай вежы яшчэ без спрэчнай рэканструкцыі.

Кадры Навагрудка ў фільме Пані Марыя 1979 года

Кадры Навагрудка ў фільме Пані Марыя 1979 года

Хапае кадраў са старой радавой забудовай, якая з цягам часу грунтоўна зменіцца.

Кадры Навагрудка ў фільме Пані Марыя 1979 года

Кадры Навагрудка ў фільме Пані Марыя 1979 года

У канцы фільма “Пана Марыя” з'яўляецца і яшчэ адна славутасць Беларусі – Мірскі замак. У 80-ых аб аднаўленні замка яшчэ нават не думалі, таму перад намі паўстаюць масіўныя руіны.

Славутасці Беларусі ў кіно
Мірскі замак – кадр з кінафільму “Паны Марыя”

Рэкамендую таксама паглядзець на кадры Мінска з кінафільма "Праз могілкі" 1964 года і зірнуць на горад Іўе ў фільме 1982 года “Чужая бацькаўшчына”.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары