Калісьці Дзярэчын, Зэльвенскага раёна, быў фамільным маёнткам і адной з галоўных рэзідэнцыяй шляхетнага роду Сапегаў. Тут жа размяшчаўся і класічны палац з масіўным 8-калонным порцікам, будаўніцтвам якога займаўся Аляксандр Міхаіл Сапега (вядомы дзеяч і канцлер ВКЛ з Ружан). Аднак першапачаткова планавалася, што будынак стане ваеннай акадэміяй для вядомых сыноў вышэйшых чыноўнікаў. Але падзеі канца 18 стагоддзя (падзелы Рэчы Паспалітай) унеслі моцныя карэктывы і ў выніку пампезны будынак стаў домам для старэйшага сына Міхаіла - Францішка і яго маладой жонкі Пелагеі Патоцкай. Пры іх з аднаго боку маёнтак квітнеў - з'явіўся парк, пашыраны палац, а з другога - Францішак Сапега часта з'яжджаў з Дзярэчына і не клапаціўся захаваннем бацькоўскага багацця. Пры гэтым са сваіх вандровак прывозіў старажытныя кнігі, скульптуры і розныя калекцыйныя рэчы.

Палац у Дзярэчыне на карціне Напалеона Орды.
Малюнак Напалеона Орды 1877 года. На пярэднім плане адна з самых ранніх выяваў палаца Сапегаў, крыху далей кляштар дамініканаў і ўжо разбураны касцёл Панны Марыі

Усе складаныя выбары і цяжкія часы выпалі ўжо на долю яго сына - Яўстафія. За падтрымку і актыўны ўдзел у паўстанні 1830-1831 гадоў маёнтак Дзярэчын разам з палацам і ўсімі рэліквіямі Сапегаў канфіскаваны. Пасля мноства артэфактаў і каштоўнасцяў усплыве ў Піцерскім музеі Эрмітаж, куды іх вывозілі па загадзе імператара. Будынак палаца аддадуць пад патрэбы вайскоўцаў - тут размесціцца лазарэт на 100 месцаў, а самім маёнткам пачнуць кіраваць стаўленікі Мікалая I.

Дзе быў палац Сапегаў у Дзярэчыне?
Недалёка ад месца, дзе знаходзіўся палац у Дзярэчыне, сёння ёсць памятны насып з гербам родам Сапегаў.

Захавалася даволі падрабязнае апісанне Сапегаўскага палаца: аднапавярховы, складаўся з 22 асобных пакояў, багата ўпрыгожаны і дэкараваны. Да асноўнага аб'ёму прымыкаў двухпавярховы корпус у якім па ўсёй бачнасці размяшчаўся сапраўдны тэатр. Будаўніцтвам займаўся прыдворны архітэктар Сапег - Самуэль Бекер, на яго рахунку не толькі рэзідэнцыя ў Ружанах, але і мноства іншых культавых збудаванняў на тэрыторыі Беларусі.

Як выглядаў Палац Сапегаў у Дзярэчыне.
Здымак Яна Булгака, прыкладна 1930 год. Відаць, што ў левай частцы будынка груба высечаныя вароты для склада.

Гісторыя палаца ў канцы 19 - першай палове 20 стагоддзя дастаткова туманная. Незразумела пад якія патрэбы выкарыстоўвалі будынак у тый перыяд. Судзячы па старых здымках з 1930 па 1939 гады пабудова была закінутая і патроху разбуралася.

Сапегаўскі палац Дзярэчын
Здымак Parkott W. (1935), крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe
Дзярэчын фрагмент сядзібы
Здымак Parkott W. (1935), крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe

З улікам таго як моцна Дзярэчын пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны, ёсць усе падставы меркаваць, што да 1945 года палаца ўжо не было, альбо заставаліся толькі руіны.

Памятны курган на месцы палаца Сапегаў у Дзярэчыне.

Як выглядаў палац Дзярэчын
Адзін з апошніх даваенных здымкаў, на іх палац ужо выглядае напаўразбураным. Аўтар фота – Г. Браўн, здымак з прыватнай калекцыі Васіля Герасімчыка

У Дзярэчыне вырашылі не забывацца на мінулае і некалькі гадоў таму зрабілі “Сапегаўскі” парк – акультурылі тэрыторыю, усталявалі разьбяныя скульптуры і інфармацыйныя шыльды.

Дзе знаходзіўся Палац Сапегаў у Дзярэчыне.

У самім аграгарадку ёсць і невялікі музей, дзе можна больш падрабязна даведацца пра гэта мястэчка з 600-гадовай гісторыяй.

Парк Сапегаў у Дзярэчыне

На тэрыторыі парку ёсць 2 курганы, адзін як пісаў вышэй прысвечаны палацу Сапегаў, а другі кляштару дамініканаў, які размяшчаўся па суседстве.

Парк Сапег Дзярэчын

Указаць дакладнае месца дзе знаходзіўся палац складана, як мяркую, вось тут:

У Дзярэчыне можна таксама паглядзець праваслаўны храм і касцёл Унебаўзяцця Дзевы Маріі, а на ўездзе - старадаўняе габрэйскія могілкі. У аграгарадка выдатнае месцазнаходжанне, недалёка цэлых два цікавыя турыстычныя пункты – Слонім і Дзятлава.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя