Побач з касцёлам святога Іосіфа ў Валожыне знаходзіцца яшчэ адна даволі цікавая славутасць горада - палацавы комплекс Тышкевічаў. Палац пачалі будаваць па замове Юзэфа Тышкевіча ў самым пачатку 19 стагоддзя, па праекце архітэктара Аўгуста Касакоўскага.

Палац Тышкевічаў у Валожыне

На жаль паглядзець на гэты архітэктурны комплекс у стылі класіцызму хутчэй за ўсё не выйдзе, бо зараз тут размяшчаецца рэжымны аб'ект з абмежаваным доступам. Фатаграфаваць таксама не рэкамендуецца, каб не ўзніклі лішнія пытанні, так што ніжэй будуць прадстаўлены толькі здымкі даваеннага перыяду.

Палац Тышкевічаў у Валожыне
фота 1928 год. Крыніца: Biblioteka Narodowa

Пасля паражэння паўстання 1863 года маёнтак у Валожыне ў Тышкевічаў канфіскавалі на карысць казны.

Палац Тышкевічаў у Валожыне
фота да 1939 года

У складзе міжваеннай Польшчы ў сценах палаца кватаравалі КАП "Валожын". Затым, ужо ў савецкі час, тут працавалі розныя гарадскія адміністрацыі, у пазнейшы час - ваенкамат, аддзяленне міліцыі, вайсковая частка.

Аранжарэя Тышкевічаў у Валожыне
фота 1928 год. Крыніца: Biblioteka Narodowa

Палацавы комплекс складаецца з 3 асноўных будынкаў: аднапавярховая сядзіба з высокім цэнтральным порцікам, афіцына - амаль дакладная копія палаца і двухпавярховая аранжарэя, перабудаваная ў 1926 годзе.

Недалёка ад Валожына можна наведаць Налібоцкую пушчу, якую насяляюць тарпанападобныя коні.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя