Адна з цэнтральных славутасцяў Гомеля - палац Румянцавых і Паскевічаў. Менавіта сюды імкнецца зазірнуць кожны турыст, які прыязджае ў горад, а мясцовыя з энтузіязмам гуляюць у парку. Гісторыя стварэння палацавага комплексу пачалася ў другой палове 18 стагоддзі, калі Гомель аддалі князю Румянцаву па загадзе імператрыцы Кацярыны II.

Старадаўні палац у Гомелі

Вежа палаца ў Гомелі

Будаваць палац пачалі каля 1777 года, а цягнуліся працы каля 20 гадоў. Былі прыцягнуты некалькі вядомых архітэктараў, а агульны стыль комплексу можна аднесці да класіцызму.

Палац Румянцавых і Паскевічаў Гомель

З 1834 года гомельскі палац перайшоў да графа Паскевіча, які выкупіў комплекс у Румянцавых. Адсюль і падвойная назва, па прозвішчах двух вядомых родаў, - палац Румянцавых і Паскевічаў.

Палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі

старое фота, пачаткі 20 стагоддзі
старая паштоўка, пачатак 20 стаг.

Іван Паскевіч пачаў адразу пашыраць свае новыя ўладанні. Дзякуючы яму і запрошанаму польскаму архітэктару Адаму Ідзкоўскаму палац у Гомелі зведаў значныя змены. Так ужо ў сярэдзіне 19 стагоддзя разбіты пейзажны парк, паўночны флігель па задумцы Паскевіча здабыў 3-ці паверх, а паўднёвы разабраны да падмурка і на яго месцы ўзведзена масіўная чатырох'ярусная вежа.

Гомельскі палац

Як выглядаў палац у Гомелі ў 19 стагоддзі?
здымак Giovanni Bianchi, сярэдзіна 19 стаг. Крыніца: be.wikipedia

У новазбудаванай вежы размясцілася княжая калекцыя жывапісу, фамільны посуд, узнагароды і розныя падарункі атрыманыя Паскевічам. Па загаду князя з'явілася і лебядзіная сажалка, акуратныя кветкавыя клумбы і шматлікія статуі.

Прыгожы парк у Гомелі

Гомельскі парк

Пасля рэвалюцыі 1917 г. палацава-паркавы комплекс перайшоў у валоданне дзяржавы, а ў яго сценах размясціўся Гомельскі абласны краязнаўчы музей. Аснова кампазіцыі музея сталі шматлікія каштоўнасці і рэліквіі, якія доўгія гады збіралі як Румянцавы, так і Паскевічы.

Фота палаца ў Гомелі

Цікавыя артэфакты ў Гомельскім палацы

Палац у Гомелі фота ўнутры

Пад час Другой сусветнай вайны ўся багатая экспазіцыя музея вывезена з краіны, на жаль назад павярнулася толькі малая частка экспанатаў. Сам будынак быў моцна пашкоджаны і патрабаваў вялікіх намаганняў каб яго аднавіць.

Гомельскі палац падчас вайны
здымак 1943 года, з сайта ebay

Частку палаца хутка аднавілі пасля вайны і зноў пачалі выкарыстоўваць як музей, у 1970 годзе для наведвальнікаў адкрыліся і залы вежы.

Вежа палаца ў Гомелі

Артэфакты Гомеля

Палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі сёння - гэта сучасны музей, дзе на першым паверсе адноўлены княжыя пакоі: Белая і Чырвоная гасціныя, Калонная зала і зала для ўрачыстых цырымоній. На другім паверсе размясцілася музейная экспазіцыя карцін, скульптур, зброі і іншых асабістых рэчаў княжых сямействаў.

Гомельскі палац Румянцавых і Паскевічаў

Што паглядзець у Гомелі?

Муры палаца памятаюць мноства яркіх і захапляльных гісторый з жыцця дзяржаўных дзеячаў з княжых родаў Паскевічаў і Румянцавых. Сам комплекс размясціўся ў цэнтры Гомеля, у яго гістарычнай частцы, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

Акрамя палаца ў парку знаходзіцца капліца Паскевічаў і сабор Святых Пятра і Паўла.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
1 Каментарыі
старыя
новыя больш за ўсё +
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары
Sasha Poshykovich
Адміністратар
Sasha Poshykovich
8 месяцаў таму

Невялічкае відэа з Гомеля

@sasha_poshykovich Палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, бывалі тут? #poshyk_info #беларускіцікток #вандроўкіпабеларусі ♬ original sound - poshyk.info