Нясвіжскі замак стогадовай даўніны на ўнікальных здымках 1927 года. Сёння тэхналогіі дазваляюць рабіць прыгожыя фатаграфіі з вышыні птушынага палёту без асаблівай складанасці і спецыяльных навыкаў. Аднак у першай палове 20 стагоддзі справы ішлі зусім інакш. Фота-мастацтва толькі ўваходзіла ў паўсядзённае жыццё, а пра тое як паглядзець знакавыя месцы з паветра можна было толькі марыць.
Наступны здымак зроблены з боку вадаёма.
Процілеглы бок палаца, а ў правым верхнім куце віднеецца цэнтральная частка Нясвіжа.
Аэраздымка з вышыні прыблізна 400 метраў
Галоўны ўваход.
Бонусам яшчэ адно параўнанне здымкаў паміж якімі каля 100 гадоў. Ніжэй Фарны касцёл Божага Цела і гарадская вежа 16 стагоддзя.
Прапаную заадно паглядзець агляднае відэа адной з галоўных славутасцяў Беларусі - палаца Радзівілаў у Нясвіжы. Зімовыя кадры з паветра даюць выдатнае ўяўленне аб размаху замкавай тэрыторыі.
У Нясвіжы хапае цікавых мясцін, якія таксама варта наведаць: Слуцкая брама, ратуша, Нясвіжская брама-званіца.