У невялічкай вёсачцы Дуброва знаходзяцца руіны касцёла Унебаўзяцця Дзевы Марыі. Датай пачатку будаўніцтва храма лічыцца 4 лютага 1796 года, калі ўладальнік гэтых земляў - Адам Хмара, заклаў новы каменны касцёл. Працы скончылі ў 1805 годзе.

Руіны касцёла ў Дуброва

Як і большасць каталіцкіх храмаў, касцёл у Дубраве зачынілі ў 1863 годзе. Праз некалькі гадоў, у 1868 годзе, перарабілі ў праваслаўную царкву.

Касцёл вярнулі каталікам у 1919 годзе. Да яго рэстаўрацыі прыступілі ў 1926 годзе, працэс заняў каля 4 гадоў.

Пасля Другой сусветнай вайны, дуброўскі касцёл зачынілі і ён стаў паціху ператварацца ў руіны.

Унутраныю прастору касцёла актыўна захопліваюць дрэвы, якія па вышыні ўжо не саступаюць калонам.

Па гісторыі мясцовых жыхароў, дах і драўляныя рамы знішчыў пажар у 1980 годзе. Накшталт як не без удзелу менскіх студэнтаў, якія прыехалі на працу ў гэтую вёску.

Знайсці касцёл не складзе вялікай працы. Храм з'яўляецца дамінантай вёскі Дуброва і добра бачны здалёк.

дуброва касцёл

З цэнтральнай асфальтаванай вуліцы вам трэба з'ехаць на грунтавую Касцельную, тут і размешчаны храм.

Побач знаходзіцца вёска Яршэвічы, у ёй можна паглядзець на класічную царква-мураўёўка 1863 года. Больш цікавага аб Беларусі.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары