На самой мяжы Мінскай і Брэсцкай абласцей знаходзіцца аграгарадок Друцкаўшчына. Вёска адносіцца да Нясвіжскага раёна і размешчана за некалькі кіламетраў ад палаца-сядзібы Рдултоўскіх. Калісьці гэтыя землі належалі шляхетнаму роду Слізняў, быў сядзібны дом, касцёл. Сёння пра былыя часы нагадвае толькі занядбаная фамільная капліца на мясцовых могілках.

Капліца Друцкаўшчызна.

Капліца магільны склеп Слізняў.

Праязджаючы міма, капліца нават не выклікае асаблівай цікавасці. Мясцовае кіраванне высекла ўсе дрэвы вакол і з-за гэтага ствараецца адчуванне пустаты. Здаецца, што могілкі зусім новыя, а свежыя пахаванні толькі пацвярджаюць гэтыя думкі. Аднак калі пачынаеш падыходзіць бліжэй да былой пахавальні Слізняў, то ўсё мяняецца – часцей сустракаюцца старажытныя надмагілля канца 19 – першай паловы 20 стагоддзя. 

Могілкі Друцкаўшчызна

Друцкаўшчызна

Капліца па форме квадратная, у архітэктурным стылі адносіцца да класіцызму. Па ўсіх баках размяшчаліся двухкалонныя порцікі, якія часткова захаваліся і сёння.

Двухкалонны порцік у капліцы

Падлога ў абвалілася, засыпаўшы ніжні ярус падземнага склепа, калісьці ў яго вёў асобны ўваход са зваротнага боку.

Пахавальня Слізняў у Беларусі

Пахавальня Слізняў у Беларусі

Са шматлікіх прадстаўнікоў роду Слізняў найбольшы ўнёсак у развіццё Друцкаўшчыны ўнёс Отон з Слізняў. Рэвалюцыянер і ідэаліст, вялікі сябар Яна Баршчэўскага і Яна Чачота. Капліцу будавалі таксама пры Отоне, літаральна за 500 метраў ад сядзібнага дома, які не захаваўся і быў цалкам разбураны.

Капліца Атона Сьлізня

Як і ўсе заможныя маёнткі, сядзіба ў Друцкаўшчыне была адабрана бальшавікамі ў 1939 годзе. Ужо ў 1940 годзе ў гэтых мясцінах быў заснаваны калгас імя Жданава. На могілках захавалася некалькі пахаванняў роду Слізняў, верагодна і сам Отон з жонкамі быў пахаваны ў гэтый каплічкі.

Могілкі ў аграгарадку Друцкаўшчызна

Друцкаўшчызна

Старадаўняя пахавальня знаходзіцца паміж вёскамі Друцкаўшчызна і Нкам, ніжэй кропка з адзнакай:

Недалёка ад закінутай капліцы Слізняў знаходзіцца вёска Сваятычы, тут будзе цікава паглядзець касцёл Святога Юрыя. Больш славутасцяў нашай краіны на мапе.

5 3 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары