Напэўна вы чулі, што пры дапамозе механік адной з самых папулярных гульняў мінулага дзесяцігоддзя. Minecraft людзі ствараюць копіі вядомых пабудоў. Так у гэтым гульнявым сусвеце віртуальна даступныя аб'екты з усяго свету, у тым ліку і знакамітыя з розных кніг. Да прыкладу ёсць: "Белая крэпасць" Мінас Тырыт з Уладара Кольцаў, горад "Сонечная Дзіда" з Гульні Прастолаў і многія іншыя. У Майнкрафце будуе прадстаўнік і з Беларусі, Андрэй Солтан, які аддае перавагу выдатным мясцінам. На яго Youtube канале ёсць аглядныя ролікі, дзе можна ўбачыць розныя культавыя пабудовы нашай краіны. Як выглядаюць піксельныя гарады пабудаваныя Андрэем, параўнаем у гэтым артыкуле.

Мірскі замак і магільны склеп

Бадай адна з самых вядомых і папулярных славутасцяў Беларусі - гэта замак у Міры. Таму нядзіўна што будынак пабудавана ў Minecraft і выглядае вельмі годна.

Славутасці Беларусі ў Minecraft

Славутасці ў Беларусі - Мірскі замак.

Як і ў рэальнасці, па суседстве з замкам размешчана капліца.магільны склеп Святаполк-Мірскіх.

Славутасці Беларусі ў Minecraft

У відэа Андрэя Солтана можна агледзець майнкрафтны замак больш дэталёва з розных ракурсаў, у тым ліку і інтэр'ер.

Орша

Яшчэ адна цікавая лакацыя, якая зроблена ў Майнкрафце, - цэнтральная плошча ў горадзе Орша. На ёй знаходзіцца калегіюм езуітаў, закладзены яшчэ ў канцы 17 стагоддзя - менавіта гэтай пабудове нададзена асаблівая ўвага.

Орша ў Minecraft

калегіюм езуітаў орша

Орша ў Minecraft

калегіюм езуітаў орша

Ніжэй відэа аўтара:

Мінск

Безумоўна ў гульні Майнкрафт знайшлося месца і сталічным знакавым пабудовам. Адно з якіх - плошчу Перамогі. Піксельны варыянт выглядае даволі сціпла, бо няма звыклых будынкаў вакол, якія ўтвараюць архітэктурны комплекс.

Плошча перамогі ў Мінску Minecraft

Плошча перамогі ў Мінску

Гродна

Праца над "будаўніцтвам" цэнтральнай часткі Гродна у Андрэя Солтана заняла каля 8 месяцаў. Прагуляўшыся па віртуальным цэнтры заходняй сталіцы зможаце ўбачыць касцёл Францішка Ксаверыя і дом купца Мураўёва.

Гродна ў гульні Minecreft

Галоўная славутасць Гродна - касцёл Францішка Ксаверыя

Яшчэ адна вядомая пабудова падчас віртуальнай экскурсіі - вялікая харальная сінагога.

Што паглядзець у Гродне - Вялікая харальная сінагога

Што паглядзець у Гродне - Вялікая харальная сінагога

Іншыя славутасці Гродна паглядзіце ў відэа:

Акрамя пералічанага ў аўтара канала ёсць аглядныя відэа і на дзясяткі іншых вядомых месцаў Беларусі. Дзесьці адноўлены асобныя аб'екты, а часам і цэлыя гарады. Калі вам быў цікавы гэты матэрыял, тое рэкамендую ацаніць славутасці Слоніма паказаны ў анімэ Код Гиас.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя