Цікаўна, што адна з першых славутасцяў аграгарадка Свіслач па дакументах зусім не старажытнае гарадзішча, а двухпавярховы дом пачатку 20 стагоддзя. Менавіта гэты будынак першым атрымаў запаветную шыльду "Гісторыка-культурная каштоўнасць". У многіх крыніцах пабудова пазначана як былы дом сям'і Яцко.

Дом Яцка Свіслач, Асіповіцкі раён

Зірнуўшы на гэты будынак адразу прыходзіць думка што перад намі тыпавы прыбытковы дом, пабудаваны габрэйскай сям'ёй. Аднак, паглядзеўшы на біяграфію прадстаўнікоў Яцко, узнікае мноства пытанняў.

Былы Дом Яцко ў Свіслачы.

Так аб'ект пабудаваны пры Яцко Базылі Іванавічы і часта згадваецца як "Дом Базыля". Праўда сам Базыль Іванавіч быў прафесійным вайскоўцам і ў Свіслачы бываў даволі рэдка. Ёсць нават версія, што будаўніцтвам займаліся яго дзеці, у падзяку бацькам.

Што паглядзець у аграгарадку Свіслач, Асіповіцкі раён

Так гэта ці не, зараз зразумець ужо праблематычна. Затое вядома, што будынак скончылі будаваць у 1911 годзе, дарэчы выкананы ён з легендарнай бабруйскай цэглы з завода Розенберга.

Таксама цікава, што за 100 гадоў сваёй гісторыі дом амаль не змяніўся вонкава. Адзіная змена ў архітэктуры - гэта незразумелая прыбудова са зваротнага боку.

Незвычайны дом у вёсцы Свіслач

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны ў доме сямейства Яцко нейкі час жыў святар, а з 1927 года ў сценах будынка размяшчаўся мясцовы ваенкамат. Крыху пазней аддзел унутраных спраў, затым ваенны гарнізон. У час нямецкай акупацыі тут знаходзіўся штаб і камендатура. У савецкі час пабудову выкарыстоўвалі пад адміністрацыйныя патрэбы, але большасць жыхароў аграгарадка ведаюць гэты будынак як краму.

Незвычайны дом у вёсцы Свіслач

Знайсці гэтую цікавостку будзе проста, яна знаходзіцца ў цэнтральнай частцы аграгарадка Свіслач, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях, раю з'ездзіць паглядзець на незвычайны касцёл у вёсцы Багушэвічы, які першапачаткова будаваўся як пахавальня Свентаржэцкіх.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары