Георгіеўскі касцёл у вёсцы Варона быў пабудаваны у першай палове 18 стагоддзі. Аднак ёсць звесткі, што першапачаткова гэты храм узводзіўся як кальвінскі збор. Касцёл Святога Юр'я адносіцца да архітэктурнага стылю. позняга барока. Будаваўся з цэглы, пазней быў атынкаваны.

Падчас савецкай улады будынак моцна пацярпеў. Ад звыклага аблічча засталіся толькі сцены. На гэты момант касцёл аднавілі, працягваецца рэстаўрацыя некаторых частак.

Касцёл у Вароне уяўляе сабой прамавугольны будынак з двухсхільным дахам. Галоўны фасад будынка завершаны 3-ярусным атыкавым франтонам.

Касцёл у Вароне

Як дабрацца ў мястэчка Варона і што паглядзець побач?

Ад Мінску, да касцёла ў Вароне, шлях зойме каля 2,5 гадзін на машыне. Па дарозе можна заехаць і на іншыя славутасці Беларусі.

Пачаць можна з горада Ракаў, адкуль выехаць Крэўскі замак и касцёл у Барунах. Наступны прыпынак Ашмяны, адкуль за 40 хвілін трапіце ў Варону.

Зваротны шлях варта пракласці праз Гервяты. Тут знаходзіцца адзін з найпрыгажэйшых касцёлаў краіны. Далей - вёска Солы (Касцёл Маці Божай Ружанцовай.). Напрыканцы, пры наяўнасці часу, - Смаргонь. У горадзе размешчаны храм Святога Міхаіла.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары