Побач з трасай Р114, у месцы дзе сыходзяцца рака Ула і Заходняя Дзвіна, у невялікай вёсцы Ула знаходзіцца Траецкая царква. Яе пабудавалі ў самым канцы 19 стагоддзі. Па-суседству ёсць і пазнейшая каталіцкая святыня - храм Святога духу.
Таксама ў гэтых месцах існаваў Ульскі замак узвядзенне якога пачалося ў 16 стагоддзі, у часы Лівонскай вайны.
Праз сотню гадоў рускія войскі знішчалі крэпасць, на чым гісторыя замка скончылася.
За некалькі кіламетраў на захад ад гэтага месца можна ўбачыць руіны касцёла святога Антонія у вёсцы Губіна.
У вёсцы Свечка цікавымі для наведвання будуць руіны царквы Раства Багародзіцы.
в. Ула, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць