Як зразумела з назвы "Сярэдні дзяцел" - гэта нешта сярэдняе паміж малым і вялікім дзятлам. Адрозніваецца ад сваіх суродзічаў не толькі знешне, але і паводзінамі - птушка лічыцца менш прыкметнай, радзей апускаецца на зямлю, менш стукае па дрэвах і трымаецца адасоблена. Апазнаць Dendrocopos medius лягчэй за ўсё па яркай чырвонай шапачцы на галаве (у вялікага дзятла капялюш таксама ёсць, але ён меншага памеру і размяшчаецца на патыліцы). Падобная "чырвоная шапка" ёсць і ў самца малога дзятла, у такім разе зважайце на ніжнюю частку брушка - у сярэдняга дзятла яна будзе чырвона-ружовая. Ніжэй фота гэтых трох дзятлаў, каб лягчэй было адрозніваць:

Сярэдні дзяцел (Dendrocopos medius)
Дятел средний | Сярэдні дзяцел | Dendrocopos medius
Дзяцел вялікі пярэсты
Большой дятел | Дзяцел вялікі пярэсты | Dendrocopos major
Малый дятел | Малы дзяцел | Picoides minor
Малый дятел | Малы дзяцел | Picoides minor

У Беларусі сярэдні дзяцел сустракаецца круглы год, яго можна назіраць як у лясных масівах, так і ў гарадскіх парках. Напрыклад, ніжні здымак зроблены ў Мінску, у парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка.

Якіх птушак можна ўбачыць у Беларусі?

Аснова рацыёну гэтай птушкі - розныя казуркі, узімку сярэдні дзяцел можа прылятаць на кармушкі.

Як выглядае сярэдні дзяцел?

Да сярэдзіны вясны Dendrocopos medius пачынаюць трымацца адзінкавымі парамі і ўладкоўваць гняздо ў дупле, якое часцей за ўсё выдзёўбваюць самастойна.

Сярэдні дзяцел (Dendrocopos medius)

Сярэдні дзяцел (Dendrocopos medius)

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары