Галоўная славутасць у Давыд-Гарадку – гэта старадаўняя драўляная царква святога Георгія, якая верагодна пабудавана яшчэ ў 1724 годзе. Аднак некаторыя крыніцы мяркуюць, што храм можа быць значна старэйшым і адносіцца да другой паловы 17 стагоддзя.

Давыд Гарадок славутасці

Царква святога Георгія ў Давід Гарадку.

У гэтым вонкава сціплым храме раней можна было ўбачыць найпрыгожы драўляны разны іканастас, яго зрабілі ў 1751 годзе (цяпер у музеі). Іканастас мае чатыры рады і некалькі жывапісных кампазіцый: “Хрыстос Пастар”, “Пейзаж з гарой” і “Архістратыг Міхаіл”.

Іканастас у Давыд-Гарадку
старое фота, 1970 года, з кнігі Архітэктура Беларусі (1993)

У савецкі перыяд царква ў Давыд-Гарадку была зачынена, вернутая вернікам у пачатку 90-ых, часткова адноўлена.

Георгій Перамаганосец на царкве Давід Гарадок

Старадаўняя царква ў Давід Гарадку.

Апроч вялікага ўзросту царква цікавая і нетыповай архітэктурай. Гэты храм добры прыклад драўлянага дойлідства, які ўяўляе сабой трохзрубны аб'ём з невялікім бабінцам. Кожная з 3 секцый накрыта чатырохсхільным дахам, які завяршаецца цыбульнай глаўкай.

Драўляныя храмы Беларусі

На царкоўнай тэрыторыі размешчаны старадаўнія могілкі і вежа-званіца. Гэта невялічкая званіца пабудавана на месцы старой у сярэдзіне 19 стагоддзя.

Царква і званіца ў Давыд-Гарадку.

Царква знаходзіцца недалёка ад цэнтру. Калі заязджаць у горад з боку Альшан, то ваш арыенцір гэта скрыжаванне вуліц Кастрычніцкай, Савецкай і Астроўскага.

У Давыд-Гарадку ёсць яшчэ адзін праваслаўны храм - Казанскай іконы Маці Божай, а таксама аднаўляюць касцёл, які да нядаўняга часу быў Домам культуры.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя