На вадаёмах Беларусі можна даволі лёгка сустрэць буйную белую птушку з атрада гусепадобных - лебедзь-шыпун (рус. Лебедь-шипун, лац. Cygnus olor). Гэта самы буйны прадстаўнік лебедзяў, якія насяляюць Еўропу ды Азію. Птушка пазнаваемая: мае белае апярэнне, чорна-чырвоную дзюбу і чорныя лапкі. Адна з цікавых асаблівасцяў гэтага віду лебедзяў - птушка выгінае шыю ў форме літары "S".

Як выглядае лебедзь шыпун?

Сумны факт, але лебедзь-шыпун доўгія гады, а менавіта з канца 19 і па сярэдзіну 20 стагоддзі, на тэрыторыі нашай краіны амаль не сустракаўся і нават быў цалкам знішчаны. Аднаўляць папуляцыю пачалі паэтапна з 1963 года, а сам працэс расцягнуўся на некалькі дзесяцігоддзяў.

Лебедзь шыпун фота

У Беларусі лебедзь-шыпун перыядычна застаецца на зімоўку, але большая частка птушак злятае ў вырай у другой палове восені і вяртаецца ў канцы сакавіка - першых чыслах красавіка. Лебедзі манагамныя птушкі, ствараюць пару на ўсё жыццё і імкнуцца трымацца толькі сваёй сям'ёй.

Фотаздымкі лебедзяў

Птушанят шыпуны выводзяць у канцы траўня пачатку чэрвеня, звычайна каля 5-10 асобін. Што цікава працэсы выхавання патомства самка і самец падзяляюць.

Лебедзь-шыпун Беларусь

Птушаняты лебедзя маюць шэрую афарбоўку і амаль увесь свой першы год трымаюцца паблізу бацькоў.

cygnus olor

Нярэдка можна заўважыць як лебедзяты ездзяць на спінах сваіх бацькоў, відовішча мілае.

Лебядзяня

Знешне шыпуна лёгка зблытаць з лебедзем-клікуном, асноўнае адрозненне - памеры і колер дзюбы (у клікуна ён жоўты, а памер крыху менш).

Як выглядае лебедзь-шыпун

Улюблённые месцы пасялення - вадаёмы са стаялай вадой і багаццем расліннасці па берагах. Асноўны рацыён харчавання - водныя расліны. З 1993 года лебедзь-шыпун унесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары