Адна з самых частых птушак, якую можна ўбачыць на зімоўцы ў Беларусі - шэрая варона (Corvus corone cornix, рус - Серая ворона). Птушка лічыцца разумнай і кемлівай, у горадзе лёгка заўважыць як вароны вырашаюць даволі складаныя задачы з харчаваннем: скідываюць жалуды з вышыні каб раскалоць, ​​адчыняюць металічныя кансервавыя банкі, развязваюць смеццевыя пакеты і шматлікае іншае.

Як выглядае шэрая варона

Шэрая варона - усеядная, сілкуецца як рознымі казуркамі, так і адыходамі жыццядзейнасці чалавека. Таксама не грэбуе падаллю і паляваннем на дробных грызуноў, да таго ж можа руйнаваць гнёзды іншых птушак. Вонкава варону лёгка апазнаць: чорныя крылы, галава, шыя, хвост і дзюба, а брушка і спіна - шэрыя. Па памерах Corvus corone cornix у сярэднім не перавышае 25 сантыметраў.

Шэрая варона фота

У Беларусі шэрая варона выбрана птушкай 2024 года і на тое хапае прычын. Гэты від птушак сапраўды вылучаецца сярод вялізнага птушынага прадстаўніцтва сваімі незвычайнымі звычкамі.

Шэрая варона фота

Шэрыя вароны манагамныя, што цікава часта вяртаюцца на свае старыя гнёзды, якія дарэчы могуць будаваць з самых дзіўных матэрыялаў. Часта вароны збіваюцца ў зграі каб адганяць драпежнікаў ці папярэджваць пагрозу з боку чалавека. За шэрымі варонамі заўважалі вельмі незвычайны рытуал, калі гэтыя птушкі бачаць мёртвага суродзіча - то могуць падляцець да цела і як быццам вывучаюць прычыну смерці.

Птушка шэрая варона

Што яшчэ незвычайна - шэрая варона запамінае ворагаў або чалавека які ёй пагражаў і нават здольная перадаваць гэтую інфармацыю іншым варонам.

Птушка серая варона

У горадзе вы без праблемы зможаце адшукаць гэтую птушку, сустракаюцца паўсюдна.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары