Нясвіж- старадаўні горад, які багаты на славутасці і цікавыя мясціны. Рухаючыся ад Ратушы па вуліцы Савецкай, вы трапіце на кругавое скрыжаванне ў цэнтры якога размешчана  Cлуцкая брама. Гэта не толькі ўнікальны помнік архітэктуры, але мабыць і адна з самых прыгожых брам Беларусі ўвогуле.

Нясвіжская брама

Гісторыя і фатаграфіі Нясвіжскай брамы

Адкуль такая назва?

Першапачаткова гэты аб'ект будаваўся як абарончы, перакрываючы ўезд з боку Слуцкага тракта (адсюль і назва "Слуцкая брама").

старое фота слуцкая брама
Стары здымак тракта, фота з архіву Дзмітрыя Навумава

Слуцкая брама ў Нясвіжы

Гісторыя брамы ў Нясвіжы

Падобных брам (па-руску - "вороты") у горадзе Нясвіж было некалькі. Усе яны выконвалі цалкам пэўную функцыю - абаранялі горад ад няпрошаных гасцей, а таксама каля брамы збіралі падатак з прыезджых купцоў. Першыя варыянты брам з'явіліся яшчэ ў пачатку 16 стагоддзя і былі цалкам драўляныя.

Слуцкая брама

Гісторыя каменнай брамы Нясвіжа пачынаецца пазней, яе будаўніцтва бярэ пачатак у другой паловы 17 стагоддзя. Дзякуючы захаванай гравюры таго часу, стала вядома, што тады Слуцкая брама ўяўляла сабой невялічкую вежу з чатырохсхільным дахам. Гэтая вежа аддзялялася ад дамбы з дапамогай пад'ёмнага мастка. Як і многія падобныя збудаванні падчас вайны 1654-1667 гадоў брама была практычна разбурана. З ходам гісторыі архітэктура гэтага будынка зведала пэўныя змены.

Слуцкая брама ў Нясвіжы

У пачатку 18 стагоддзя брама перабудавана і набыла рысы архітэктурнага стылю барока. Менавіта такое аблічча знаёмы гасцям і жыхарам Нясвіжа.

Прыгожы від на Слуцкую браму

Па сваёй форме брама прадстаўляе двухпавярховы будынак, дзе першы ярус – арачны праезд і дапаможныя памяшканні, а на другім паверсе размяшчалася капліца Божай Маці.

Капліца ў Нясвіжскай браме

У сярэдзіне 70-х гадоў мінулага стагоддзя пачаўся працэс рэстаўрацыі Слуцкай брамы ў Нясвіжы. З часам як і многія іншыя славутасці горада, брама была акультурана. У верасні 2007 года канчаткова завяршыўся працэс рамонту адной са старэйшых брам. Ад уязной брамы адкрываецца выдатны від на галоўную славутасць Нясвіжа – палаца Радзівілаў.

Брама ў Нясвіжы

Слуцкая Брама размешчана на вуліцы Савецкая, ніжэй адзнака на мапе:

Што яшчэ паглядзець у Нясвіжскім раёне? Варта адправіцца аграгарадок Сноў - там знаходзіцца палац Рдултоўскіх. Больш славутасцяў Беларусі на мапе.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары