Гальшаны - гэта даволі буйны аграгарадок у Ашмянскім раёне. Гэтае месца нядрэнна вядома ў Беларусі і карыстаецца турыстычным попытам. Чаму? Чыннік даволі простая, тут часткова захаваўся палац Сапегаў, які патроху аднаўляюць. Аднак і акрамя руін замка у Гальшанах ёсць што паглядзець. Напрыклад радавая забудова са старажытных домікаў у цэнтры.
Большая частка гэтых дамоў адносіцца да канца 19, пачатку 20 стагоддзя. Выкананы з цэглы, аднапавярховыя з мансардай або гарышчам, радзей двухпавярховыя. У большасці сваёй будаваліся габрэйскім насельніцтвам Гальшан, якое займалася рамесніцтвам і гандлем. Калі дагледзецца, то можна заўважыць закладзеныя ўваходы. Для гандлю, выхад на цэнтральную вуліцу быў зручным, але для жытла не зусім. Таму сучасныя ўладальнікі змянілі планіроўку.
Яшчэ адзін цікавы аб'ект - гэта гандлёвыя рады на цэнтральнай плошчы. Тут і сёння размяшчаюцца невялікія магазіны і гасцініца.
На жаль будынак перабудаваны і адрэстаўраваны на сучасны (ну ці крыху савецкі) лад, які псуе ўражанне. Кандыцыянеры на фасадзе, пластыкавыя вокны і дзверы, дзіўныя шыльды і плакаты, - гэта не тое што хочацца бачыць на гістарычных будынках.
Ад гандлёвых шэрагаў адкрываецца від на яшчэ адну славутасць - касцёл і кляштар і францысканцаў.
Цікавасць выклікае і комплекс будынкаў на скрыжаванні вуліц Барунская і Ашмянская. Яшчэ з савецкіх часоў тут знаходзілася мясцовая амбулаторыя.
Цяпер гэтыя дамы пустуюць і выглядаюць даволі закінутымі, але цікаўнымі з пункту гледжання архітэктуры.
Калі прайсці ў бок палаца, то па шляху звернеце ўвагу на драўляную пабудову, - гэта польская гміна 1928 года.
Недалёка ад Гальшан можна наведаць касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі и Петрапаўлаўскую царкву ў Трабах..