Калі вы працягваеце актыўна падарожнічаць, то напэўна сутыкаліся з абмежаваннямі сэрвісаў Airbnb і Booking. Асабліва востра праблема адчуваецца ў спробах знайсці невялікую гасцініцу ці кватэру на суткі ў Беларусі. І справа не ў тым, што прапаноў ад уласнікаў стала менш, а ў тым, што больш няма кантролю і сістэмы водгукаў.

Цяпер часта можна сустрэць скаргі на нядобрасумленных арэндадаўцаў, якія адмяняюць броню за дзень ці нават за гадзіну да заезду. Іншая не самая прыемная схема: узамен абумоўленай кватэры прапануюць іншую па спажывецкіх уласцівасцях. З-за таго што пра гэта даведаешся часцяком яшчэ ў дарозе - проста не застаецца выбару як пагадзіцца.

Так што ж рабіць і праз якія сайты зараз можна забраніраваць кватэру на суткі?

сайт жылля airbnb

Сутачна - для замена Airbnb і кароткатэрміновай арэнды кватэр

Адзін з сэрвісаў які вельмі моцна падняўся пасля сыходу Airbnb - Sutochno, спецыялізацыя якога як раз на кароткатэрміновай арэндзе кватэр. Па функцыянале і інтэрфейсу сайт зразумелы і просты, а самае галоўнае дае магчымасць браніраваць жыллё ў правераных арэндадаўцаў.

Ёсць рэйтынгі, водгукі і розныя стымулюючыя сістэмы для ўладальнікаў кватэр. Вядома ніхто не адмяняў таго факта, што вам могуць прапанаваць заехаць без брані праз сэрвіс, дамовіўшыся на словах, але тут ужо справа толькі за вамі.

Чым замяніць Airbnb і Booking у лакальных паездках?
Так выглядае сайт і даступныя кватэры на мапе

Як і ў Airbnb у Сутачна ёсць пазнакі Супергаспадар, якія адносна гарантуюць надзейнасць уласніка кватэры.

Ці шмат жылля даступна праз Сутачна? Пра Менск і абласныя гарады казаць сэнсу няма, тут сотні варыянтаў. У невялікіх населеных пунктах усё таксама больш-менш нядрэнна.

Чым замяніць Airbnb і Booking у лакальных паездках?

З асабістага досведу браніравання. У Пінску за 1 дзень да прыбыцця знайшоўся выдатны варыянт, адказ чакаў каля 2 гадзін. У Салігорску былі таксама даступныя дзясяткі розных кватэр, броня прайшла без праблем.

Што паглядзець у горадзе шахцёраў. Славутасці Салігорска

Ostrovok - для замены сістэмы браніравання гатэляў і гасцініц

З браніраваннем гатэля ці гасцініцы з аднаго боку дзесьці лягчэй, а з іншай стала ўсё ж такі стала складаней. Усе буйныя гатэлі, тым больш сеткавыя, маюць свае ўласныя сістэмы браніравання і сайты. Да таго ж іх лёгка знайсці проста праз пошукавік. Бронь у рэшце рэшт можна зрабіць і праз званок, малаверагодна што вас хто-небудзь паспрабуе пакінуць без жылля.

Чым замяніць Airbnb і Booking у лакальных паездках?

Зусім іншая справа з невялікімі гатэлямі сярэдніх і малых гарадоў. Часцяком яны з вялікай неахвотай карысталіся паслугамі Booking, а зараз не шукаюць іншых сэрвісаў-пасрэднікаў. Адна з верагодных прычын - няма даверу, да таго ж уладальнікі імкнуцца эканоміць на камісіях.

Дзе спыніцца ў Ваўкавыску?
Вось прыклад невялікай, але ўтульнай гасцініцы ў Ваўкавыску, якую нажаль анлайн забраніраваць вельмі складана пасля сыходу Букінга

Па-сапраўднаму вялікіх гульцоў на рынку браніравання гатэляў не так і шмат як адразу здаецца. Большая частка - гэта пасярэднікі сярод пасярэднікаў (накшталт Hootellook, Trivago, Яндэкс.Падарожжы і іншых), яны збіраюць прапановы ўсіх сайтаў і прапануюць лепшую цану. З тых сэрвісаў дзе можна напроста забраніраваць нумар (па аналогіі з Букінгам і Agoda) можна вылучыць Ostrovok.

Чым замяніць Airbnb і Booking у лакальных паездках?
Сайт нечым нагадвае Букінг, таму інтуітыўна будзе зразумелы.

Па ўмовах суцэль працоўны варыянт. Па Беларусі праз яго знаходзяцца як буйныя гатэлі, так і невялікія гасцініцы, праўда часцяком далёка не ўсё.

Што яшчэ можна выкарыстоўваць для браніравання?

  1. Варыянт па-старому: званок па аб'яве аб арэндзе і дамаўляцца на словах.
  2. Kufar зрабіў свой анлайн сэрвіс па браніраванні кароткатэрміновай арэнды, пашукайце варыянты на ім.
  3. У шматлікіх гарадах уласнікі кватэр ствараюць лакальныя сайты са ўсёй інфармацыяй. Асноўная праблема: фактычныя кошты моцна адрозніваюцца ад паказаных, а пазнаць аб вольных пакоях магчыма толькі па тэлефоне.

Чытайце таксама ўражанні ад гатэля Hampton у Брэсце.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары