Адным з напамінкаў аб габрэйскай гісторыі Чачэрска служыць пабудова ўжо былой сінагогі. Верагодна габрэяў у Чачэрск, у сярэдзіне 18 стагоддзя, запрасіў Захар Чарнышоў, тагачасны ўладальнік мястэчка. Па інвентарным вопісе і планах населенага пункта 1763 года, можна знайсці інфармацыю аб 5 яўрэйскіх малітоўных дамах. Аднак той будынак, які можна ўбачыць сёння, пабудаваны ў 1800 годзе.

Дзе была сінагога ў Чачэрску

Якой формы і архітэктуры сінагога была першапачаткова, нажаль невядома. Цяпер гэта двухпавярховая цагляная хата, з невялікім наборам дэкаратыўных элементаў (першы паверх мае цікавыя ўстаўкі ў выглядзе завостраных арак).

Былая сінагога ў Чачэрску

У першай палове 20 стагоддзя колькасць яўрэяў у Чачэрску скарачалася. Моладзь актыўна пераязджала ў буйныя гарады - Гомель, Магілёў. Таму на момант акупацыі агульная колькасць жыхароў яўрэйскага паходжання складала ўжо толькі 200 чалавек (для даведкі ў 1926 годзе пражывала каля 1300 яўрэяў).

Чачэрск сінагога

Былая сінагога знаходзіцца на вуліцы Пралетарская 27, недалёка ад Спаса-Праабражэнскай царквы.

У Чачэрску таксама будзе цікава паглядзець старадаўнюю ратушу і сядзібу Чарнышовых-Круглікавых.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары