Чачэрск, Гомельскай вобласці, мае багатую і доўгую гісторыю з уздымамі і падзеннямі. У горадзе і сёння хапае цікавых помнікаў архітэктуры, але да падзей сярэдзіны 20-га стагоддзя іх было значна больш. Так, напрыклад, каля гарадзішча “Замкавая Гара” раней знаходзіліся храмы-блізняты: адзін каталіцкі, другі праваслаўны. Ад гэтых рэлігійных пабудоў не захавалася нават слядоў, толькі старыя здымкі.

Страчаная спадчына Чачэрска - касцёл і царква
на фота абодва храма (да 1917 года). Злева - касцёл Святой Тройцы, справа - царква Раства Багародзіцы

Царква Раства Багародзіцы і Траецкі касцёл размяшчаліся насупраць адзін аднаго па вуліцы Замкавай (зараз гэта вуліца Перамогі).

Чачэрск Беларусь

Гісторыя касцёла пачалася ў 1754 годзе, калі манахі-езуіты з Магілёва адкрылі ў Чачэрску сваю місію. Спачатку яны пабудавалі невялікую каліцу, а толькі потым ужо драўляны касцёл.

Пасля таго як у 1772 годзе Чачэрск увайшоў у склад Расійскай імперыі, новы ўладальнік горада, граф Чарнышоў, загадаў яго грунтоўна перабудаваць. Гэтыя змены закранулі ў тым ліку і касцёл, які ў выніку быў адбудаваны цалкам з нуля ўжо ў новай архітэктуры. Працы па будаўніцтве скончылі ў 1784 годзе.

Касцёл у горадзе Чачэрску
так выглядаў касцёл у Чачэрску (схематычна)

В 1780 годзе, на 4 гады раней, ужо ўзвышалася царква. Абодва храмы былі выкананы ў архітэктурным стылі класіцызм, мелі па дзве двух'ярусныя вежы і масіўнаму купалу.

Страчаная спадчына ў Чачэрску
так выглядала царква ў Чачэрску (схематычна)

Падобны да гэтых храмаў быў пабудаваны таксама ў самым цэнтры Чачэрска - Спаса-Праабражэнская царква. Яна таксама мае форму ратонды, па ўсёй бачнасці Чарнышоў да такой архітэктуры меў слабасць.

Спаса-Праабражэнская царква ў Чачэрску.

Яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны касцёл і царкву ў Чачэрску закрылі. Падчас нямецкай акупацыі будынкі моцна пацярпелі і ўжо больш не выкарыстоўваліся.

Дзе была царква ў Чачэрску

Да канца 50-ых руіны рэлігійных збудаванняў канчаткова разабралі, а на іх месцы пачалася прыватная забудова.

Руіны царквы ў Чачэрску
крыніца: Слюнькова "Храмы і манастыры Беларусі XIX стагоддзя ў складзе Расійскай імперыі"

Ніжэй адзнака з месцам, дзе верагодна размяшчаліся гэтыя храмы:

У Чачэрску абавязкова варта паглядзець унікальную ратушу, у якой працуе мясцовы музей. Недалёка ад гістарычнага цэнтра часткова захаваўся палац Чарнышовых-Круглікавых.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя