Чавусы - складана назваць цікавым для турызму горадам, аднак некалькі цікавостак тут усё ж можна адшукаць. Напрыклад вось такая воданапорная вежа на чыгуначнай станцыі "Чавусы".

Чавусы вежа

Пабудова тэхнічная і адносіцца ўжо да пасляваенных гадоў. Лічбы над арачным акном - "1949", верагодная дата заканчэння будаўніцтва вежы.

Чавусы вежа

Воданапорка выканана з чырвонай цэглы і візуальна складаецца з 2 узроўняў, а вось сам будынак вакзала выглядае сціпла.

Чыгуначная станцыя і воданапорная вежа ў Чавусах

Станцыя ў Чавусах не вельмі папулярная: тут ходзяць цягнікі ў бок Крычава і Магілёва, ёсць таксама цягнік Камунары-Гродна. Воданапорная вежа знаходзіцца на вуліцы Вакзальная, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У цэнтры Чавусаў можна наведаць краязнаўчы музей і адшукаць месца, дзе знаходзіўся касцёл Дзевы Марыі.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя